Гэту кватэру нашы героі пачалі будаваць яшчэ перад крызісам, калі раптам зразумелі: цяпер ці ніколі. Выбару не было: ці гэта аднапакаёўка на апошнім паверсе навабуду, ці немаведама колькі жыць са свякроўю.
– Калі ўсе дакументы былі аформленыя, – распавядае Паліна, – я пачала прадумваць, як жа маладой сям’і з планамі на дзіця камфортна размясціцца ў аднапакаёўцы, – і нічога добрага не выходзіла. Тады мы з Сашам задумаліся над перапланіроўкай. А на роздумы ў нас было аж два гады: за гэты час мы паспелі з’ездзіць у падарожжа па Скандынавіі, перабраць сто тысяч варыянтаў перапланіроўкі, а таксама зачаць, вынасіць і нарадзіць дзіця. А пасля яшчэ і рамонт цягнуўся ўсе 9 месяцаў, таму, па праўдзе, у мяне цяпер двое дзяцей: дачушка Ульянка і… не, не муж, а вось гэта кватэрка.
– І як са ста тысяч варыянтаў вы абралі адзіны?
– Спачатку мы расставілі прыярытэты: у кватэры мусіць быць асобная спальня / будучы дзіцячы пакой, агульная кухня-гасцёўня, злучаны санвузел і гардэробная – вось так мы і прыйшлі да таго, што маем.
Што да дызайну, то я перагледзела процьму фотак малагабарытных кватэр і зразумела, што менавіта скандынавам найлепш удаецца нават на сціплых квадратных метрах захаваць святло, паветра і прастору для камфортнага жыцця, таму ў афармленні я імкнулася арыентавацца на скандынаўскі стыль.
КУХНЯ
Усе варыянты перапланіроўкі ў мяне вярцеліся вакол кухні. У маленькай кватэры кожны сантыметр на ўліку: зменіш літаральна адну шафку – і разбураецца агульная карцінка. Таму я круціла кухню да тае пары, пакуль усе асноўныя крытэры не былі задаволеныя: шмат месцаў захавання, вялікая прастора для гатавання, уся неабходная тэхніка, мінімалізм і сіметрыя – і гэта ўсё ў закутку 1,8 на 2,3 метра. Такім чынам у мяне нарадзілася кухня нікому не вядомай літарай IL – двухшараговая з загінам пад тэлевізар. Убудаваныя шафы з антрэсолямі хаваюць лядоўню, пасудамыйку, духоўку, мікрахвалёўку і ракавіну.
– У вас нават ракавіна ўбудаваная?
– Ну, ракавіна ў шафе – гэта наша самае рызыкоўнае рашэнне. Аднак аказалася, што гэта даволі зручна: локці не б’юцца, посуд мы тут мыем рэдка, хіба садавіну ды гародніну, і рыбе з кавуном таксама даем рады. Таму ўладальнікам міні-кухняў можна браць ідэю на ўзбраенне.
Вось што нязручна, дык гэта такія модныя цяпер фрэзераваныя ручкі. Мы спыніліся на іх праз тэхнічную неабходнасць: яны не мусілі выступаць, каб не драпаць сцяну, але павінны былі адчыняць лядоўню і пасудамыйку, таму ў нас выбару фактычна не было. А вось калі выбар ёсць, я б такія не раіла: без манікюру можна застацца назаўжды.
Я не вельмі люблю гатаваць, таму мне абавязкова патрэбна было зрабіць добрую кухню, каб яна натхняла мяне на кулінарныя подзвігі, – і гэта працуе! Так што на нашым дубовым стале (беларускай, дарэчы, вытворчасці) часта змяшчаецца па пяць салатаў, два гарачых і некалькі дэсертаў. Сябры кажуць, што наша кухня не падобная да кухні, – значыць, мэта дасягнутая!
ГАСЦЁЎНЯ
– Крэслы і канапу мы набывалі ў краме насупраць дома, а вось дзіцячае крэселка – гэта наогул самы танны прадмет у доме – каштавала ў краме “Зрабі сам” 65 тысяч рублёў, яго бабруйскі “ФанДОК” вырабляе для ІКЕA і тут збывае без нацэнак.
Гэты гадзіннік з шасцікутнікаў нам нагадаў нашу плітку ў ванне, таму мы набылі ажно чатыры і злучылі ў вялікае гадзіннікавае пано – цікае, праўда, толькі адзін, і тое даволі гучна.
Дзіцячы столік мы зрабілі самі з выпілу дубовай сталешкі пад варку і таннага ікейскага зэдліка, які выкручваецца і змяняе сваю вышыню. Таму столік яшчэ часта выкарыстоўваецца для працы за ноўтбукам у нашым улюбёным фатэлі, які мы з мужам абралі не столькі душой, колькі целам: ён мегаўтульны.
– Дарэчы, а фіранкі на вокнах не плануюцца?
– Не, хавацца ад суседзяў на 16-м паверсе не выпадае, а вось ад сонца не хацелася б. Да таго ж падваконні я выкарыстоўваю як палічкі, а вакно – як вялікі гарадскі пейзаж.
Тут стаяць самыя свежыя сувеніры – дзве скарбонкі: зайчык з Варшавы і скутар з Барселоны, можа, яны распачнуць калекцыю, а можа, і не. Урэшце, трэба ж недзе захоўваць манеткі паміж паездкамі за мяжу.
– Па вашай кватэры асабліва і не скажаш, што тут жыве малое дзіця. Дзе ўсе плюшавыя мядзведзі, ружовыя лялькі ды каляровыя кніжкі?
– Я не калекцыянер па натуры, але што напраўду збірала, дык гэта дзіцячыя кнігі па-беларуску. Праўда, увесь свой кнігазбор вырашыла пакуль сюды не перавозіць, бо самі чытаем пераважна ў электронным выглядзе, а Ульянцы пакуль цікавыя толькі кніжкі з малюнкамі. Цацкі і кніжкі змяшчаюцца ў скрынках і вось тут, у яе шафе, а таксама на антрэсолях: пакладзеш туды нешта на пару тыдняў, а потым дастаеш як новае. Спрабуем прывучаць да парадку: пакуль цацкі не прыбраныя, на вуліцу не ідзём.
СПАЛЬНЯ
– Ложак мы зрабілі самі: набылі 4 дошкі, матрац і ўздымны механізм – дошкі скалацілі, механізм прыкруцілі, матрац паклалі, а ўнізе застаўся агромністы адсек для ўсяго-ўсякага. Тут мы спім усе разам у абдымку, і нам гэта даспадобы.
– І як вы абыходзіцеся без шафаў, камодаў ды стэлажоў з паліцамі?
– Перад пераездам я хаатычна шукала якую-кольвек шафу ці камоду, бо баялася, што ўсе нашы рэчы не ўлезуць у тыя месцы захавання, якія я запраектавала адпачатку (гардэробная, шафа ў ванне, шуфляды, паліцы і антрэсолі ў кухні, шафа на лоджыі, вялізныя адсекі пад канапай і ложкам). Але, на дзіва, мы пераехалі ўжо пару месяцаў таму, а некаторыя паліцы і скрынкі ўсё яшчэ працягваюць пуставаць, таму неабходнасць у дадатковай мэблі адпала. І гэта цудоўна, бо з часам, калі дачушцы спатрэбіцца свой пакой, ложак пераедзе ў гасцёўню, а ў дзіцячы пакой трэба будзе набываць новую мэблю для школьніцы. Таму вольны кут пакуль займае мальберт, які ў нас грае ролю арт-дошкі для нашых шэдэўраў: вось цяпер тут маіх рук праца – лямпачка-грушка.
ГАРДЭРОБНАЯ, ВІТАЛЬНЯ, КАЛІДОР
Гардэробную мы з Сашам рабілі самі з дрэва і металічных штангаў. Атрымалася нашмат танней, чым набываць гатовыя гардэробныя сістэмы. Хоць яна і зусім маленькая, але ў яе ўсё адно змясцілася куды больш, чым у звычайную шафу. Дзверы з люстэркам павялічваюць прастору і даюць магчымасць зацаніць свой выгляд з галавы да ног перад выйсцем на вуліцу.
ВАННА
Ванну я таксама імкнулася прадумаць пад сябе: цяпер не трэба бегаць у вітальню па фен ці ў спальню па крэмікі і майткі. Цяпер парфума, касметыка, бялізна, ручнікі – усё пад рукой і ў той жа час не навідавоку. У шафу ўсё ніяк не набудзем ручкі – недаробак яшчэ шмат, але я змагаюся. У шафе пральная машынка разам з сушкай – дастаю ўсё сухое, адразу пад прас і на паліцы. Улін гаршчок выконвае яшчэ і функцыю зэдліка, каб ёй было зручней мыць рукі, і сціпла хаваецца пад ракавіну. Аленя я набыла на барахолцы, пафарбавала, і ён заняў кароннае месца – над тронам.
ЛОДЖЫЯ
Нядаўна мы дарабілі рамонт на лоджыі. Зрабілі імітацыю цаглянай кладкі вельмі простым спосабам: разлінавалі сцены пад памер цаглінак, наклеілі малярны скотч у шырыню швоў, нанеслі тынкоўку, знялі скотч, а на сцяне засталіся цаглінкі, якія мы пафарбавалі ў белы. Атрымалася вельмі танна і хутка. Тут у нас шафа для інструментаў, а над ёй кветачніца, якую мне зрабіў бацька-зваршчык. Кветкі на зіму набыла штучныя, а там паглядзім.
Сябры часам смяюцца, што наш манахромны інтэр’ер не надоўга застанецца такім: маўляў, дзіця дадасць у яго сваіх фарбаў, размалюе сцены, раскідае цацкі. А мне падаецца, калі з дзяцінства крэатывіць толькі за столікам ці мальбертам, есці за абедзенным сталом, а цацкі прыбіраць на месцы, то і сцены будуць цэлыя, і дзеці з бацькамі шчаслівыя.
Фота: CityDog.by.
Перадрук матэрыялаў магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
не поняла зачем трава над раковиной.
Чистота, комфорт и уют...и кстати вкус), все на месте...а сколько там чего, значения не имеет.
Что по самой квартире. Я не понял, зачем было делать из кухни тупичок, если её можно было продолжить лепить вдоль стены, чтобы получилась известная всем по Тетрису фугура. Эта совершенно нелогичная стенка на мой взгляд бесполезно съедает пространство.
Бросилось в глаза огромное количество розеток, к тому же не используемых. Зато ноутбук деликатно лежит без зарядки. Надо же было показать, что у хозяев есть ноутбук и они молодые и современные! Ноут из сумки достали, поставили на стол, зарядку забыли. Мобилки явно не Айфоны, а то бы и они промелькнули.
Телек, надеюсь, не жёстко на стену посажен? Висит мимо дивана, как его смотреть-то?
Вроде и симпатичная квартира, а вроде и постная какая-то. Всё-таки устал я уже от этих уникальных дизайнерских решений.
З разеткамі, можа, вы маеце рацыю, некаторыя пакуль не выкарыстоўваюцца напоўніцу, але затое хоць падаўжальнікі цяпер не патрэбныя. Тэлевізар жорстка пасаджаны, але глядзець зручна. Хоць глядзім рэдка, і толькі фільмы, дачка не заўжды ладзіць бацькам такое свята.
Розетки в квартире - это как ружьё в театре, которое обязательно выстрелит. Наверное, это мои тараканы, но когда я вижу большое количество пустых розеток, мне кажется, что квратиру недавно грабанули и вынесли всю технику. Конечно, сейчас уйма портативной техники, ноуты да телефоны, но всё же. Квартира небольшая, далеко от розетки в любом случае не окажешься.
Ну и по поводу телека, вроде же не запредельной диагонали. Откройте для себя мир поворотных кронштейнов.
Мир, йо.
30 розеток без кухни? В однушке остаётся прихожая, комната, санузел. Ну, расскажи, что куда ты что пихаешь?
Маразматики, ей богу. Извините за резкость, других слов нет. Ноутбук без зарядки - игра на публику... Клиника... Сегодня утром тоже дома оставил ноут без зарядки. Это что, что-то из разряда вон выходящего? Нато он и ноутбук, елы-палы, чтобы тягать его с собой по квартире!
Тут есть масса других спорных решений, но блин если ноутбук без зарядки у кого-то вызывает такую попаболь...
В квартире мильён розеток, бук лежит на месте, где им не будут пользоваться, зарядку не видно. На вид обычная шарманка, сколько она тащит без зарядки? Ноут появился на своём месте не сразу. Положили его туда сугубо как аксессуар. ИМХО. Прибраться перед съёмкой, разложить вещи поинтереснее - это всё обычная практика. Расслабься.
Как здесь уже отмечали, вы большая умница, что активно участвуете в обсуждении.
Есть ощущение очень большой осторожности в реализации.
кажется, появись там, например, красный предмет и все развалиться )))
При том что мне очень понравилось перепланировка, я даже помыслить не могла, что можно так оптимизировать пространство, декорирование мне показалось уж слишком точным, продуманным, журнальным. как-будто дипломная работа
*я не определяю уют занавесками на окнах или картинами, если что. Мне понравился желтый цвет, согревающий очень уж светлую квартиру.
Интересно где брали обеденный стол (он раскладной)?
Стол не раскладны, ён памерам 120*75, а тыя, што 140*90, ідуць раскладныя. Замаўлялі ў кампаніі "Стэнлес"
А квартира получилось светлой, не перегруженной...даже мелочи подобраны:) И если удалось вписать свои желания в ограниченный бюджет благодаря каким-то альтернативным вариантам и рукотворным вещам, то это выше всяких похвал. Просто молодцы:)
P.S. Розеток в моем доме много, в каждой комнате и почти на каждой стене...И все равно иногда не хватает:)
Няхай у вас заўседы будзе шчасце, разуменне, любоў ды грошы :))
Касательно интерьера, мне показалось, что не хватает ярких акцентов, выглядит слегка так, будто интерьер находится еще в стадии реализации, незавершенности. Хотя в целом впечатление остается очень приятное от увиденного, по цвету довольно хорошо, солнечно) Не хватает связующих элементов, которые бы объединили весь интерьер в одно целое законченное пространство, и добавили бы уюта.
А по большому счету квартира оставила очень приятное впечатление, легкое. Есть поле для реализации еще не реализованных идей;) дерзайте, ребята)
ці вось спасылка
Мы толькі разлінейвалі іншым спосабам - пад лінейку і ўзровень з адвесам
Я профессионал в смежной области, поэтому конкретных советов с уверенным знанием дела не дам, да и долго это) Напишу то, на что хватит терпения) Белый цвет - это ахроматический цвет, то есть фактически пустота. Чтобы наполнить комнату, выкрашенную в "пустоту", важны естественным и искусственным образом созданные свето-тени (то есть падающий из окна свет должен создавать объем, точно также и с искусственным освещением - стена не должна проваливаться в серую неуютную пустоту), важно расположение, длина и характер контрастных линий (например, шнуров светильников), они также должны заполнять пространство в заданном Вами ритме. На примере оформления стены над диваном могу дать совет относительно настенного декора - хорошо, если это либо одна картина - но! тогда размера соотносимого с размером стены - чтобы она звучала как самодостаточный акцент. Либо оформлять стену комплексно - то есть несколькими элементами. Ваша картина (часы?) маловата для такой стены, возможно, была бы стена не белой, смотрелось бы лучше. Ванная Ваша понравилась, кстати, обсудила ее с профессиональным дизайнером - дизайнер одобрил!) :)
Спасибо за то, что поделились интерьером! И прошу прощения, если критика показалась резковатой - но любая публичность предполагает критику, думаю, Вы к ней готовы)
Для людей, незнакомых с теорией, у вас замечательная интуиция и вкус!
Удачного дальнейшего обустройства!
Кухня pozitano.by, а сталешку замаўлялі асобна на будаўнічым рынку ва Уруччы - не скажу, што ўсё па якасці ідэальна, ёсць хібы
Комментарии про ноутбук, кроватку мне кажутся вообще не уместными. Это же вообще не имеет отношения к планировки. Если бы хозяева захотели, то в спальне с легкостью встала бы и кроватка. А на счет подзарядки. Вот у нас тоже они всегда спрятаны. Тем более на фото лучше, когда лишние шнуры не валяются.
Я считаю что Полина молодец! У вас замечательный второй ребенок!
вы ей маленькую комнату планируете отдать, а сами на диван в гостиную? или как-то по-другому планируете это решать?
Дарэчы, гэта, на жаль, не Віко, а Лірэгус (Літва), вельмі тугія, не раю
Тугие - не свободные, разносятся. Вот из свободных все выпадает.
А как вы красили фасады шкафов? Кисточкой, или из баллончика, или отдавали на покраску на производство, где есть краскопульт? С грунтовкой и лаком или только краской? Мы пробный покрасили кисточкой - оставляет желать лучшего :(
Фарбавалі дзверцы мы фарбапультам БОШ, дзеля гэтага адмыслова набывалі. Думалі ім хутка і лоджыю пафарбаваць, але аказалася, што ён пасуе толькі для эмалевых фарбаў. Можам даць напракат)))
У мяне таксама словы дзядзькi Рыгора ў кватэры ёсць:) 'Трэба дома бываць часцей, треба дома бываць не госцем...'.
А ведь,согласитесь, каждый делает под себя и здорово получается...
на вуліцу не iдзем!
Дзякуй, што ў нашай краiне ўсеж такi ёсць граматныя людзi з добрым густам!
Самое приятное-отсутствие всем надоевших классических шкафов и очевидных купешек.
Очень-очень светло и ощущение простора. Умнички ♥
Крэслы набывалі ў краме "Домашній очаг" (матусевіча 35), гэта кітайская рэпліка знакамітых Eames DSW, але якасцю мы задаволеныя
Таму жадаю вам знайсці нейкае іншае рашэнне!
Але ў мяне пытанне пра кніжкі - дзе вы набываеце дзіцячыя кнігі на беларускай мове?
1. Сама не фанатка готовки, но вы что-нибудь кроме салатов делали? на плите? запахи по всей квартире не напрягают?)
2. А руки сполоснуть (с ребенком дома это каждые 15 мин))) - каждый раз открывать раковину? или в ванную?
И да - очень повезло с переносом кухни. Обычно это проблема.
Поздравляю с отдельным жильем - и окончанием ремонта!) Теперь только жить и радоваться)))
Вару супы і кашы, тушу рагу і пловы, смажу мяса, рыбу і катлеты, пяку бліны і пірагі. Усё гэта - пахі, але яны адчуваюцца толькі падчас гатоўкі - выцяжка і праветрыванне спраўляюцца з усімі пахамі. Неяк я спаліла попкорн і сухарыкі, аднак і гар хутка выветрыўся. Таму не, не напружваюць. Плюсаў ад кухні-гасцёўні куды больш
Рукі Уля мые сама ў ванне. Але дзверца ў ракавіну ў нас вельмі часта адчыненая (асабліва падчас ежы і гатоўкі), каб там ад вільгаці не завялося чаго.
І дзякуй вам за віншаванні!
Еще одно спрошу: планировку Вам дизайнерское бюро делало или сами? авторский надзор профессиональный со стороны дизайнера был или нет? Не могу понять - реально все самим без дизайнеров сделать или все же без них никак?
PS по-моему Ваш проект бьет все рекорды по посещаемости на этом сайте))) И все благодаря Вашему умению общаться) Спасибо!
І дзякуй вам. Ну а як інакш. Я ж сюды прыйшла не проста выставіцца напаказ, а падзяліцца досьведам)))
Про Икею. Пора признаться... У меня появился первый предмет из Икеи два месяца назад - светильник. Представляете, как бывает О_о
Над канапай выключальнікі пад бра, адно ўжо вісіць, а другое з'явіцца на месцы гадзінніка, калі сюды пераедзе ложак (гл. план будучай перастаноўкі недзе ў каментах).
У ваннай адзін выключальнік ад двух бра разам, а другая - гэта разетка з вечкам пад фен. Яшчэ два ёсць перад уваходам у ванну - ад верхняга святла і ад вентылятара. Разеткі пад пральную машыну і бойлер у шафе.
У кухні адзін выключальнік ад двух шароў, а другі - ад жоўценькага бра. Разетак у кухні лішніх не бывае: камбайны, блэндары, чайнік, кававарка, мульціварка, хлебапечка і г.д. У нас пакуль не ўсё з гэтага набору ёсць, але я мусіла запланаваць на той выпадак, калі ўва мне адкрыюцца патаемныя кулінарныя здольнасці)))
Каля стала выключальнікі ад верхняга свяцільніка і ад падвеса над сталом.
Здаецца, у некаторых месцах з разеткамі мы перастараліся, а вось у гардэробе не запланавалі, дык пасля пераезду давялося рабіць 2 знешнія ад шчытка - пад 2 мадэмы (Байфлай і МТС).
Самае складанае - гэта правільна распланаваць электрыку кухні, спадзяюся, вы бачылі падобныя карцінкі-схемы:
наш нам абышоуся нядорага, нешта каля 750 уе.
Я б падказала больш пэуна паверх, але не памятаю, други ци трэци...
вось
Квартира очень понравилась. Сто раз пересматривала все фото, прочитала все комментарии)))
Вы проделали колоссальную работу - это восхищает. Не представляю как можно учесть и продумать сразу все.
Сами как раз делаем ремонт. Еще не доделали, но уже столкнулись с тем что проём дверной сделали не там))), розетку забыли... Подскажите, пожалуйста какую программу вы использовали для плана/коллажа?
Спасибо!
Праграмку для планаў зверху я выкарыстоўвала вось гэтую floorplanner.com, а для калажаў - звычайны пэйнт. Так і не засвоіла ані фаташоп, ані індызайн.
сьцены мусяць быць белымі, бо інакш у кватэры будзе вельмі цесна... У Германіі сьцены белыя "па змоўчванні", калі здымаеш кватэру - сьцены белыя.
Вось ляйпцыгскі сайт, дзе прыватныя асобы, якія здымаюць кватэры, шукаюць новых арандатараў. Кватэры пакуль жылыя, абстаўленыя, можна зрабіць уражанне, як жывуць на Захадзе. Нашмат прасьцей, чым у нас. "Еўрарамонтаў" ня робяць.
Вось пустая кварэра ў старым доме у Ляйпцыгу эпохі грундэрства, мэбля толькі на кухне. 42кв.м., 298 еўра + 91 еўра камуналкі.
Зьвярніце ўвагу - пад'езд АДРЭСТАЎРАВАНЫ, адноўлены роспісы па сьценах.
а вось трохпакаёўка 68 кв.м., тут пакуль жывуць. 340 еўра + 120 еўра камуналкі.
(Трэба сказаць, што такія танныя кватэры толькі ў Ляйпцыгу, адкуль пасля аб'яднання Германіі з'ехала палова жыхароў і шмат пустых кватэраў. У Берліне ці Мюнхене нашмат даражэй)
[URL=
Настольная лямпа шведскай фірмы Markslojd, набылі ў Польшчы.
Куды часцей чамусьцi трапляюць "беларускамоуныя", што з пагардай ставяцца да рускамоуных, але з iх вуснау наша мова гучыць на узроунi ангельскай мовы рамантычных дзяучат, што прагульваюцца са старымi iтальянцамi ды арабамi па Незалежнасцi. У лепшым выпадку яна проста перапоуненая "цiшоткамi" ды iншымi "колаутыркалкамi для роварау клiентау").
Сiтуацыя, ненармальная, канечне. А мо проста я не да тых колау грамадства належу / не тыя рэсурсы чытаю : ).
По поводу мебели из Икея, хочу отметить, что учитывая ее цену, огромный выбор и большую экономию времени, не вижу ничего зазорного обставить ею даже всю квартиру. Когда идёт ремонт и срочно нужно переехать Икея лучший вариант, так как все можно подобрать на сайте и не нужно по пол года ждать мебель на заказ от производителей, которые будут кормить обещаниями что 'в следующем месяце уже точно привезём!'. Дизайнеры Икея составили огромное количество вариантов + немного вашей фантазии и получится отличный интерьер.
Самое главное чтобы в этой квартире Вам было уютно и удобно жить. Удачи Вам и спасибо за обзор!