В рубрике «Рекорды Куфара» мы расскажем про самых выдающихся людей и их самые выдающиеся достижения. Сегодня поговорили с наиболее пожилым участником полумарафона о популярности, активной жизни и скандальном прошлом.
Андрея Павловича Караленко до недавнего времени минчане знали как самого пожилого участника минского полумарафона: он за час пробежал 10 километров. Несколько недель назад Андрей Павлович решил примерить новое амплуа и стал героем фотосессии об активных пенсионерах, которая привела в восторг как минимум наших читателей. Теперь он попадет в онлайн-книгу «Рекордов Куфара».
Сейчас Андрей Павлович не то чтобы сильно, но все же занятoй человек: например, в день нашей встречи ему нужно было попасть к доктору и забрать свой новый слуховой аппарат. А вечером он должен был быть на церемонии награждения победителей конкурса fashion-фотографии «Golden Беларусь», организованного Альфа-Банком. Если учесть дорогу из Жодино и назад, где живет наш герой, то весь день у него действитeльно расписан. Тем не менее мы выпросили у Андрея Павловича несколько часов для встречи, организовать которую помогла его супруга и ангел-хранитель Галина Васильевна.
Нет, Галина Васильевна не снималась с Андреем Павловичем в той самой фотосессии. Но она была его музой.
– Я амаль не чую, сляпы на адно вока. Канешне, гэта ўсё мінусы, але ногі ходзяць, галава не зусім здурнела, – смеется марафонец. – Яна ніколі не была разумная, але ж бачыш: жонка ёсць, і дзеці харошыя.
– Як вы пачалі бегаць?
– Увогуле, гэта было выпадкова. Сабачка ў мяне быў, я з ім бегаў. А ён быў такі шустры, па кустах бегаў, я – за ім. І бегаў я ў сяржанцкіх ботах. Потым мой сабачка памёр, і я стаў бегаць адзін.
Аднойчы, калі быў на прабежцы, сустрэў свайго аднакашніка з БЕЛАЗа. Ён раніцай дзесьці з-пад Смалявіч ужо вяртаўся. Пагаварылі мы. Ён і кажа: “Чаго ты адзін бегаеш? У нас на БЕЛАЗе ёсць група, мы ездзім нават у Маскву. Прыходзь да нас”. Tак я запісаўся і стаў бегаць з 2003 года. Па стажы я самы юны. І самы слабы фізічна. Вось такая гісторыя.
– А як вы даведаліся пра паўмарафон?
– У мяне выхад у інтэрнэт ужо пятнаццаць гадоў ёсць. Так што я ўсё гэта там даглядаю. І ў мяне ж сябры ёсць. У нас у Жодзіна была некалі такая добрая марафонская група. Зараз нас мала засталося, на жаль. Мы чытаем розныя звесткі ў інтэрнэце і адзін аднаму паведамляем. Але часцей за ўсё яны да мяне прыходзяць, і мы ўсё глядзім у інтэрнэце разам.
– Не цяжка зараз было бегчы?
– Зараз – цяжка. Я стары. Бегаю, толькі калі цёпла.
Андрей Павлович в молодости занимался спортом – «нядрэнна бегаў на лыжах». Но не все время, только до одного случая:
– Зіма 1972 года была маласнежная і вельмі суворая. Я прабег тры кіламетры. Некалькі секунд не хапіла на трэці разрад. Я прыбег на фініш, узяў свой фотаапарат і пачаў фатаграфаваць тых, хто яшчэ бяжыць. А паліто не апрануў. Разумееце? Вось пасля гэтага я больш ні разу не стаў на лыжы.
У Андрея Павловича очень четкая гражданская позиция: он всю жизнь ненавидел несправедливость.
Именно участие в полумарафоне принесло пенсионеру знакомство с фотографами Канаплевым и Лейдик, которые позвали его в фотопроект. Андрей Павлович без сомнений согласился.
– Па-першае, я авантурыст. І лічу, што я авантурыст у добрым сэнсе. Таму мне проста цікава ўдзельнічаць у такіх эксперыментах. Мне цікава там быць. І ўвогуле, людзі, звязаныя з мастацтвам, мне заўсёды былі цікавыя. Гэта людзі асобыя.
– Зараз пачуваецеся зоркай?
– Да ну, не кажы так! – смяецца пенсіянер. – Мяне праславілі. І гэта не першы раз. Нехта мяне сфатаграфаваў у лампасах бела-чырвона-белых, калі я марафон бег. Гэта сенсацыя была. А потым мяне лавіла міліцыя, запіралі ў РАУС. Я сам з такіх жулікаў. Я бы сам таксама рад быў лавіць з такой фотакамерай, але ў мяне толькі партрэтны аб’ектыў.
Андрей Павлович признается, что фотография – одно из его главных увлечений уже очень давно: с седьмого класса. А ведь сейчас ему восемьдесят лет!
– У інстытуце ў мяне не было свайго фотаапарата, і я тры-чатыры гады браў казённы “Кіеў”, а летам здаваў назад, была такая магчымасць. А потым я паехаў на працу і купіў сабе “Зеніт”. З тых пор, куды б я ні ехаў, куды б ні ішоў, у мяне фотаапарат у сумцы. Хваліцца не магу, але адна фатаграфія была ў “Літаратурнай газеце”. Савецкая “Літаратурная газета” была самая-самая. І адзін здымак быў у “Камсамольскай праўдзе”, якая тады выдавалася тыражом у дваццаць два мільёны.
Зараз дома ў мяне мяшок негатываў. Літаральна мяшок. Здымкі звязаны там з гуртком, у якім я працаваў. Там і дзеці, і быт, і праца. Былі і ўтылітарныя здымкі. Я ездіў у кар’еры і здымаў аўтамабілі. Фатаграфаваў, што зламалася. Я дваццаць шэсць гадоў працаваў кіраўніком гуртка фатаграфіі на Станцыі юных тэхнікаў. Ты ведеш, што гэта такое?
– Не-а.
– Ну, бачыш. Вы, маладыя, не ведаеце, што гэта. Гэта пры гарана была такая арганізацыя, у якой было шмат розных гурткоў. Хто чым займаўся. І 26 гадоў я там вёў фотагурток і працаваў яшчэ на БЕЛАЗе. Я скончыў БПІ, па спецыяльнасці – інжэнер-механік. На БЕЛАЗе займаўся тым, што пісаў кніжкі, якія называюцца “Руководство эксплуатации автомобилей”. Я адначасова быў і рэдактарам, і пісьменнікам. Гэта інжынерная работа. Калі ты не будзеш ведаць каробку перадач, што ты напішаш?
Андрей Павлович с женой купили ему новый слуховой аппарат.
Хотя написание мануалов не особо интересовало Андрея Павловича. То ли дело журналистика, да еще «скандальная».
– Два мае артыкулы ў “Камсамольскай праўдзе” паднялі на ногі ўвесь СССР. Было такое. Першы – “падвальны” артыкул. Падвал у “Камсамолцы” – гэта вельмі сур’ёзна. Напісаў аб тым, што мы можам загнуцца ад таго, што ў нас гробяць людзей і тэхнічны прарыў.
Другі артыкул надрукавалі “Ізвесція” – пасля яго быў прыняты ўказ “Аб барацьбе з п’янствам і хуліганствам”. А па першым артыкуле было прынята пастанаўленне ЦК КПСС. Вось так я праславіўся. А потым мне “Камсамольская праўда” заказала нарыс “Інжынер” да 50-годдзя Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі ў рубрыцы “Сацыяльны партрэт”. Гэта вельмі адказная работа была – і я з ёй справіўся. Пасля двух скандалаў я напісаў насамрэч добры нарыс, але мне ўсё роўна скандалы гэтыя не даравалі.
Честно говоря, мы давно не встречали такой милой парочки.
– А якімі дасягеннямі ў асабістым жыцці ганарыцеся?
– Тут многа нюансаў, брат ты мой. Мне 80 гадоў. У тых, хто столькі пражыў, многа-многа ўсялякага ў галаве – што ён думаў, рабіў, за што змагаўся.
У мяне быў адзін мінус – я ўсё жыццё дабіваўся справядлівасці і чэснасці. Гэта вельмі вялікі мінус для чалавека. Яго будуць заўсёды біць за гэта. Я гаварыў праўду, якую ведаў і бачыў. І шукаў тую праўду, якую ад мяне хавалі. Гэта небяспечная работа. Таму, як толькі мне споўніўся 61 год, мяне выгналі з завода на пенсію. А я жывы і яшчэ працую. І нават бегаю. І публікую артыкулы, фотарэпартажы на сайце “RetroПогляд”.
Галина Васильевна подтверждает: муж пишет много и интересно. Но на вопрос о выпуске своей книги пенсионер отвечает твердым “не!”, хоть и признается, что писать ему на самом деле нравится.
– У мяне ёсць сюжэты настолькі ашаламляльныя, што і паверыць немагчыма. Рэальнае жыццё, я не выдумаў нічога. Пачытайце, калі магчыма будзе, аповесць Быкава “Круглянскі мост”. У мяне ёсць сюжэт жыццёвы, які яго пераўзыходзіць.
А дать совет, как нам, молодым, сохранить в себе до старости авантюризм, Андрей Павлович отказался – говорит, что и своим детям не все мог объяснить.
– Даваць парады лёгка. А жыццё часам складваецца так, што спачатку трэба выжыць. У вайну былі выпадкі, калі людзі літаральна выходзілі жывымі з агню і гінулі пад чыстым небам. Галоўнае – у жыцці быць чалавекам.
Организатором проекта выступает Куфар, крупнейшая площадка объявлений в Беларуси, которая намерена отмечать уникальные достижения увлеченных белорусов.
После интервью за Андреем Павловичем и его женой заехал фотограф Женя Канаплев, и они поехали получать награду за свой фотопроект.
Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.
Фото: CityDog.by, Юля Лейдик и Женя Канаплев.
ООО «Сетте Студия», УНП 192409356
отправились получать свой долларовый приз в совсем не коррумпированном конкурсе"
И поэтому нацепил значок с погоней? Своеобразное понятие о справедливости.