Адсвяткаваць Купалле і не толькі: куды пайсці ў выхадныя 7–9 ліпеня ў Мінску, Варшаве і Вільнюсе

Адсвяткаваць Купалле і не толькі: куды пайсці ў выхадныя 7–9 ліпеня ў Мінску, Варшаве і Вільнюсе
Ужо ведаеце, чым будзеце займацца на выхадных? Калі не, то вось вам падборка крутых івентаў – выбірайце, што больш падабаецца, і плануйце адпачынак!

Ужо ведаеце, чым будзеце займацца на выхадных? Калі не, то вось вам падборка крутых івентаў – выбірайце, што больш падабаецца, і плануйце адпачынак!

Выбірайце сабе справу

МІНСК

Пятніца: адсвяткуйце Купалле на Аўгустоўскім канале

7 ліпеня, 19:00.

Шлюз Дамброўка (Аўгустоўскі канал, Гродзенская вобласць).

 

А чаму б не адсвяткаваць Купалле за горадам? Збірайце сяброў і адпраўляйцеся на Аўгустоўскі канал – там будзе шмат цікавага.

У праграме: рэканструкцыя абраду і купальскае шэсце; карагоды і спевы вакол купальскага вогнішча, скокі праз вогнішча; майстар-клас па зборы зёлак і вырабе купальскіх вянкоў; дзявочыя варожбы на вянках і зеляніне; вандроўка па чароўную папараць-кветку; этнамарафон «Танцуем сваё, танцуем з асалодай».

Пятніца: запішыцеся на начную гонку ў піжамах пад парусам


7 ліпеня, 21:00.

База «Силы ветра» на Мінскім моры.

Кошт: 90 руб. з чалавека.

Школа яхцінгу «Сила ветра» ладзіць начную гонку. І ўсё, што вам патрэбна для ўдзелу, – запісацца, апрануць сваю лепшую піжаму і прыехаць у месца збору. Удзельнічаць можна, нават калі ў вас няма аніякага досведу.

Пасля гонкі плануюць танчыць і весяліцца на беразе з напоямі і хот-догамі ад «Вершаў». А ўладальніку самай лепшай піжамы нават абяцаюць спецыяльны прыз.

Пятніца-субота: адзначце Купалле ў батанічным садзе


7-8 ліпеня, з 19:00 да 22:30.

Батанічны сад.

Уваход: дарослым – 12 руб., дзецям, студэнтам, пенсіянерам – 6 руб., дзецям да 6 гадоў – бясплатна.

 

Батанічны сад святкуе Купалле кожны год – і зараз зноў кліча пагрузіцца ў атмасферу купальскай магіі «Купальскія агні». Абяцаюць прыгожае старажытнае свята з усімі элементамі аўтэнтычнага святкавання, стварэнне старадаўніх славянскіх абярэгаў, пляценне вянкоў з кветак і траў, жывая музыка, карагоды і купальскія варожбы.

Свята ўпрыгожаць спецыяльныя госці: этнічны гурт Aratseya, фолк-гурт Krasa (Магілёў), ансамбль «Гуды», танцавальная праграма «Купальскі хіт» і ў завяршэнне праграмы – чароўнае фаер-шоу.

Субота-нядзеля: завітайце на дызайнерскі маркет Craftmall Kupalle

8-9 ліпеня, з 12:00 да 21:00.

Flame Place (пр-т Машэрава, 9/8).

Уваход: вольны (pet-friendly).

Тут зможаце знайсці вопратку, купальнікі, хусткі; упрыгaжэнні, сумкі, hand made-аксесуары; тэкстыль, свечкі, кераміку для дома; натуральную касметыку, рамесныя прадукты, кветкі і іншае.

Таксама будуць майстар-класы па пляценні купальскіх вянкоў і роспісы шопераў з нацыянальнымі беларускімі матывамі; прыгожыя фотазоны для атмасферных фатаграфій на памяць і пункт самаабслугоўвання з букетамі палявых кветак; стравы беларускай кухні ад бара «Агеньчык»; пачастункі для вашых хатніх жывёл, печыва з купальскімі прадказаннямі – і не толькі.

Субота-нядзеля: схадзіце на аўтафэст AUTOCULT

8-9 ліпеня.

Паркінг БЦ «Футурыс».

Білеты: 11–27 руб. (тут).

 

Гучны гарадскі аўтафестываль пройдзе ўжо ў гэтыя выхадныя. На паркінгу БЦ «Футурыс» разгорнецца маштабнае мерапрыемства з крутымі (як абяцаюць арганізатары) праектамі, дзе ў вас будзе магчымасць разгледзець усе тыя аўтамабілі, на якія вы заглядваліся ў горадзе.

Акрамя аўтамабіляў на пляцоўцы будуць фуд-корт, лаундж-зоны, гульнявая зона для дзяцей і незвычайныя зоны ад партнёраў мерапрыемства.

Нядзеля: абнавіце гардэроб на дабрачыннай барахолцы KaliLaska

8–15 ліпеня.

Кальварыйская, 33/4.

Уваход: вольны.

KaliLaska зноў ладзіць маркет – і зноў ён будзе працягвацца не чатыры дні, як гэта было раней, а цэлы тыдзень. Пачынаюць ужо ў гэту нядзелю. Абнаўляць асартымент будуць кожны дзень, таму знайсці штосьці цікавае можна будзе на працягу ўсяго тыдня – нават у апошні дзень.

А яшчэ дзякуючы таму, што барахолка будзе ісці доўга, людзей на пляцоўцы будзе менш – і шопінг будзе больш камфортным.

Усе выхадныя: адзначце Купалле ў Суле


7–9 ліпеня.

Парк гісторыі Сула (в. Сула, Мінская вобл.).

Кошт: дарослым – 30 руб., школьнікам – 15 руб.

У Суле таксама будуць святкаваць Купалле: у пятніцу (з 20:00 да 24:00) вас чакае начная праграма, а ў суботу і нядзелю (з 14:00 да 17:00) – дзённая.

Клічуць вас варажыць, замаўляць зёлкавую гарбату, плесці вянкі, вадзіць карагоды, гуляць у старадаўні Tinder, спяваць, танчыць, скакаць праз вогнішча і шукаць папараць-кветку. Абяцаюць поўнае пагружэнне ў традыцыі і абрады, конкурсы з прызамі і вогненны настрой.

Аматары начной праграмы могуць загадзя забраніраваць нумар на ноч, каб пабачыць Сулу не толькі ноччу, але і на світанку. Тым больш што пры браніраванні нумара ў гатэлі ўваход у парк бясплатны.

Усе выхадныя: паглядзіце ўнікальныя здымкі старой Нямігі

Да 1 кастрычніка.

Мастацкая галерэя М. Савіцкага (пл. Свабоды, 15).

Уваход: вольны.

Пра гэту выставу мы ўжо расказвалі, але нагадаем яшчэ раз: у чацвер, 6 ліпеня, у галерэі Міхаіла Савіцкага адкрываецца выстава пад адкрытым небам унікальных здымкаў старой Нямігі.

Ідэя стварэння гэтай выставы з’явілася дзякуючы дзіўнаму выпадку: супрацоўніца Музея гісторыі горада Мінска Яўгенія Стальмахова знайшла каля свайго пад’езда выкінутыя суседзямі фотастужкі. Гэта быў цэлы сямейны архіў, і супрацоўнікаў музея зацікавілі рэдкія віды старой забудовы вуліцы Нямігі да яе рэканструкцыі, якія таксама захаваліся на фотастужцы. Кадры былі алічбаваны, месцы фотаздымкаў вызначаны. Цяпер іх можна будзе ўбачыць на выставе.

Усе выхадныя: прагуляйцеся па «Вялікай папяровай выставе»

Да 30 ліпеня.

Галерэя ДК (Герцэна, 2а).

«Вялікая папяровая выстава» – серыя прац мастака Мішы Дайліды. Гэта дзённік вырваных, выпадковых дзён жыцця, які адлюстроўвае пражыванне стану запаволенасці, ціхай радасці. Гэта свет спакою, камфорту і прымірэння мастака. Свет, куды можна сысці з галавой з імпульсіўнага знешняга жыцця.

Працуючы з такімі матэрыяламі, як папера, пастэль, гелевыя ручкі, алоўкі, мастак вызначае свой стыль як канцылярскі рэалізм і адлюстроўвае рэчаіснасць у сваіх працах, але дапаўняе іх своеасаблівым шармам.

ВАРШАВА

Субота: прыміце ўдзел у запісе падкаста пра секс і адносіны «Паўгадзіны кардыё»

8 ліпеня, 12:00.

WeWork (Prosta, 20).

Удзел: бясплатны (патрэбна рэгістрацыя).

Разам са слухачамі каманда «Паўгадзіны кардыё» абмяркуе, як жывецца жанчынам і мужчынам без стасункаў. Вядоўцы падзеляцца асабістым досведам і рэфлексіяй, а таксама раскажуць, з якімі стэрэатыпамі, жартамі і сацыяльным ціскам сутыкаюцца, пакуль не маюць сталага партнёра ці партнёркі.

Таксама закрануць тэму таго, як дзяржава намагаецца залезці да беларусаў і беларусак у ложак і задамінаваць у пытаннях адносінаў і сям’і.

Нядзеля: завітайце на арт-маркет беларускіх майстроў

9 ліпеня, 12:00–21:00.

Kult Kawa (Chmielna, 30).

Уваход: вольны.

Беларускія майстры і рамеснікі збяруцца разам на арт-маркеце «Ноч Купалы». Будзе шмат розных упрыгажэнняў, галаўных убораў, брошак, мыла ручной працы і свечак, ільняных тканін для дома, цішотак з прынтамі, паштовак, малюнкаў і нават вэнджаных прысмакаў.

А ўвечары, а 18-й гадзіне, запланаваны яшчэ і выступ гурта BELARUSIAN TRUESTORY.

Нядзеля: адпачніце на беларускім фестывалі на беразе Віслы Hučna Fest

9 ліпеня, з 13:00 да 22:00.

Bulwar nad Wisłą.

Удзел: бясплатны.

У нядзелю Free Belarus Center ладзіць на беразе Віслы вялікі бясплатны Hučna Fest. Будзе шмат беларускай музыкі, СучБелЛіт, сучаснае мастацтва з актывізмам.

На сцэне выступяць Super Besse, Света Бень і Галя Чыкіс, Альгерд Бахарэвіч з новымі кніжкамі, Андрэй Хадановіч, Андрэй Янушкевіч і шмат хто яшчэ. На пляжы будуць нанасіць шаўкаграфіяй прынты, збіраць данаты на палітвязняў, гуляючы ў пінг-понг, і чыліць на сонечнай Вісле.

ВІЛЬНЮС

Пятніца: завітайце на летні кірмаш беларускіх майстроў

7 ліпеня, з 16:00 да 21:00.

CreateCulture Space (Karmelitų g., 5).

Уваход: вольны.

Летні кірмаш – гэта круты маркет handmade-рэчаў, дзе вы абавязкова знойдзеце нешта асабістае для сябе. Можна будзе набыць сучасныя аўтарскія ўпрыгажэнні, вязаныя і тэкстыльныя цацкі для дзяцей, дарослых і катоў, упрыгажэнні з пацерак, паетак і крышталёў, дызайнерскія нататнікі, японскія закладкі, вітражы, вітражныя лаўцы сонца і ўпрыгажэнні са шкла, футболкі з прынтамі беларускіх мастакоў, шаўковыя сукенкі і трэнчы, торбы, сукенкі, завушніцы, пано ў тэхніцы макрамэ і шмат чаго іншага.

Пятніца: прыміце ўдзел у шведскім гуртку пра вандроўныя лайфхакі

7 ліпеня, 18:00.

Прастора АБФ «МиссиЯ» (Teatro g., 3).

Удзел: вольны (патрэбна рэгістрацыя).

Калі вы аб’ехалі паўсвету з 10 доларамі ў кішэні, ці знайшлі цікавую кавярню, якую ні ў якім разе нельга прамінуць у вандроўках, ці склалі маршрут, каб паглядзець усё-ўсё-ўсё ў горадзе за адзін дзень, то прыходзьце, хваліцеся і дзяліцеся адкрыццямі і дасягненнямі.

Магчыма, на сустрэчы знойдзеце сабе кампанію на сумесныя вандроўкі па Вільнюсе і яго ваколіцах, па Літве ці іншых краінах. Кожны зможа прапанаваць сваю тэму.

Субота: схадзіце на шпацыр «Вільня як форма духа»

8 ліпеня, з 13:00 да 16:00.

Пункт збору: CreateCulture Space (Karmelitų g., 5).

Кошт: 10 еўра (рэгістрацыя).

У нядзелю схадзіце на шпацыр са знакамітым Сяргеем Харэўскім «Вільня як форма духа». Наведаеце касцёл Святой Тройцы, у якім цяпер санктуарый славутага абраза Ісуса Міласэрнага, касцёл Святога Крыжа, у крыпце якога ёсць крыніца, убачыце цудадзейны абраз Маці Божай Снежнай. Зойдзеце ў вільнюскі Архікафедральны сабор, каб ушанаваць памяць Святога Казіміра.

І скончыце шпацыр на Лукішках, у касцёле Святых Піліпа і Якуба, дзе ўбачыце самы старажытны абраз у Вільнюсе – Маці Божай Лукішскай. А таксама будзеце разважаць, як гэтыя святыні і іх гісторыі былі адлюстраваны ў памяці пакаленняў і ў творчасці мастакоў і паэтаў.

#Варшава #Вильнюс #Минск
Еще по этой теме:
«Чувствуется, что сделано не для галочки». Топ-5 мест в Беларуси, куда стоит махнуть на выходных, советует минчанин с дополнительными потребностями
Что посмотреть на выходных: 9 свежих сериалов, которые вы еще не видели
поделиться