«Местное население было в шоке». Пять мест, куда стоит поехать в Беларуси, чтобы посмотреть на костелы и храмы с невероятной историей

«Местное население было в шоке». Пять мест, куда стоит поехать в Беларуси, чтобы посмотреть на костелы и...
В распространении белорусского языка последние несколько веков большую роль сыграл костел. Вместе с историком Алексеем Ластовским рассказываем про места, которые стали оплотом белорусского языка и культуры.

В распространении белорусского языка последние несколько веков большую роль сыграл костел. Вместе с историком Алексеем Ластовским рассказываем про места, которые стали оплотом белорусского языка и культуры.

В рубрике «Куда поехать в Беларуси» опытные путешественники рассказывают о самых интересных местах нашей страны, про которые вы могли даже не знать.

Алексей ластовский

историк

– Традыцыйна ў нас каталіцкі касцёл асацыюецца з Польшчай і польскасцю, але ў ХХ стагоддзі касцёл пераходзіць на беларускую мову і становіцца яе абаронцам. У тыя часы пачалі агучвацца нацыянальныя патрабаванні, і адно з іх тычылася рэлігіі – яна павінна быць на мове, зразумелай кожнаму.

Костел Наисвятейшей Троицы и монастырь бернардинцев в Друе: там жил и работал Альгерд Бахаревич

– Касцёл зараз знаходзіцца ў крыху занядбаным выглядзе, паколькі ён доўгі час не дзейнічаў: цяпер будынак праходзіць праз рэстаўрацыю. Гэта такі тыповы помнік ранняга барока, больш стрыманага і сармацкага.

Сам кляштар нагадвае звычайны будынак, які падзелены на розныя пакойчыкі, дзе жылі манахі. Там няма цікавых архітэктурных упрыгожанняў, бо ўсё гэта не мусіла адцягваць манахаў ад іхняй місіі.

Зараз усё паступова аднаўляецца, хаця ідзе цяжка, бо ў Друі вельмі малая парафія. Гэты кляштар, дарэчы, быў адноўлены на грошы ад продажу калье Марыі Магдалены Радзівіл.

І вось тут у 1923 годзе віленскі біскуп Юрый Матулевіч стварае асяродак ордэну Марыянаў: там сабраліся беларускаарыентаваныя людзі. Некалькі гадоў гэты асяродак быў вельмі моцны: свая гімназія, змаганне за беларускую мову. Але сітуація скончылася тым, што біскупа змусілі замяніць, а асяродак разагналі.

Цікавыя далейшыя лёсы тых святароў: так, адзін з выпускнікоў гімназіі Чэслаў Сіповіч пазней заснаваў у Лондане бібліятэку імя Францыска Скарыны, і дагэтуль гэта асноўны асяродак беларусаў на Захадзе.

Над кляштарам зараз апякуецца айцец Сяргей Сурыновіч, і гэта выкарыстоўваецца як месца для мастацкіх пленэраў: там збіраюцца мастакі і малююць ваколіцы, адзін пленэр быў прысвечаны Францыску Скарыне. А некаторы час у гэтым кляштары працаваў і жыў пісьменнік Альгерд Бахарэвіч.

Как добраться: на машине ехать прямиком в агрогородок Друя, Браславский район, Витебская область. А вот из Минска туда идет прямой ночной поезд – к утру будете на месте.

Дворец Пусловских и храмы в Альбертине: классицистическое здание и «памятник Криштиану Роналду»

– Напачатку ХХ стагоддзя каталікі бачаць у нашых землях магчымасць для развіцця сваёй рэлігіі: бальшавікі вынішчаюць праваслаўе, а частка Беларусі знаходзіцца ў складзе Польшчы.

Гэту сітуацыю выкарыстоўваюць іезуіты і ствараюць свой асяродак у Альберціне – гэта мясціна на ўскраіне Слоніма.

Там да гэтага часу захаваўся ў вельмі добрым стане класіцыстычны палац, які напачатку XIX стагоддзя пабудаваў Войцех Пуслоўскі. Ён пачынаў як дробны шляхціч, але быў прадпрымальным чалавекам, здолеў стварыць магутную мануфактурна-гандлёвую імперыю і стаць адным з багацейшых людзей у Беларусі.

Палац быў з вельмі багатым інтэр’ерам унутры, і натуральна ўсё там было разрабавана. Але сам будынак застаўся, і, паколькі там знаходзіцца нейкая ўстанова, ён нават у добрым стане.

Побач з палацам знаходзяцца арыгінальныя статуі львоў, якія па легендзе прыпісваюць скульптару Антоніа Канове.

Гэты палац таксама мае значную папулярнасць дзякуючы дзіўнай скульптуры з савецкага часу: футбаліст, якога пастаянна перафарбоўваць у розныя колеры і якога ў жарт называюць помнікам Крышціяну Раналду.

Яшчэ ў Альберціне дагэтуль захаваліся былы езуіцкі касцёл з кляштарам, а таксама былая грэка-каталіцкая царква, калісьці пабудаваная іезуітамі. Гэта быў не такі беларускацэнтрычны асяродак, як у Друі, але і тут быў націск на выкарыстоўванне зразумелай людзям беларускай мовы.

Гэты комплекс – і палац Пуслоўскіх, і храмы – цяпер захаваны і паказвае такі незвычайны перыяд, калі іезуіты з дапамогай беларускай мовы спрабавалі весці тут місіянерскую дзейнасць.

Как добраться: на машине будет просто – Слоним находится в Гродненской области. И на общественном транспорте доехать несложно: из столицы ходят прямые автобусы, маршрутки и поезда с пересадкой.

Церковь Святого Михаила в Сынковичах: оборонительная и в какое-то время униатская

– Гэта вельмі вядомы помнік архітэктуры, бо гэта царква абарончага тыпу з чатырма магутнымі вежамі па баках, якія маглі выкарыстоўвацца для абароны. Цэркваў падобнага тыпу ў нас захавалася не так шмат. Хаця, наколькі памятаю, не было зафіксавана, каб яна выкарыстоўвалася па гэтым прызначэнні.

У часы пабудовы гэта царква была праваслаўнай, але ў міжваенны час, калі Сынковічы сталі тэрыторыяй польскай дзяржавы, царква стала грэка-каталіцкай.

Само гэта мястэчка тады належала польскаму артыстакрату і сенатару. І вось пасля таго, як царква стала ўніяцкай, у вёску Сынковічы іезуіты пачалі накіроўваць святароў з Альберціна, дзе выкарыстоўвалі беларускую мову.

Мясцовыя святары спрабавалі пашыраць там нацыянальную мову ды скарыстаць Другую сусветную для пашырэння ўніяцкай царквы ў Беларусі. Але гэтыя планы не спадабаліся нацыстам, і Антон Неманцэвіч, які ўзначальваў уніяцкую царкву ў Беларусі, быў арыштаваны і закатаваны гестапаўцамі.

Цікава, што нават пра такія добра вядомыя ўсім помнікі мы можам даведвацца факты, якія замоўчваюцца. Напрыклад, зараз гэта праваслаўная царква, і, калі вы туды зойдзеце, вас, канешне, накіруюць да цудадзейнай іконы – але ніхто ніколі не скажа пра грэка-каталіцкі перыяд.

Как добраться: деревня Сынковичи находится в Зельвенском районе, Гродненская область. На общественном транспорте маршрут такой: сначала поездом до Гродно, а оттуда около двух часов на автобусе до Сынкович.

Костел Благовещения Девы Марии в Вишнево: место, которое любил Короткевич

– Гэта вельмі старажытны храм, і па легендзе ён заснаваны вялікім князем Вітаўтам – хаця, хутчэй за ўсё, гэта сапраўды легенда.

У любым выпадку ўжо каменны мураваны храм пабудавалі ў сярэдзіне XVIII стагоддзя Храптовічы, якія валодалі Вішневым і трымалі там свае металургічныя мануфактуры. Прадстаўнікі роду Храптовічаў і зараз пахаваны ў крыпце касцёла.

Сам касцёл вельмі вылучаецца сваімі пераважна барочнымі формамі: там досыць добра захаваліся інтэр’еры, у тым ліку з розным алтаром. Ёсць хары – гэта такія лаўкі, на якіх сядзелі прадстаўнікі рода Храптопічаў.

Зараз будынак цалкам адрэстаўраваны. Цікава, што, калі рабілі рэстаўрацыю, знайшлі схаваныя дакументы па гісторыі касцёла.

А ў 30-я гады там зрабілі роспісы, якія Уладзімір Караткевіч прыпісваў мастаку Фернанда Рушчыцу. Хаця ў гэты час Рушчыц быў моцна хворым і не мог рабіць роспісы ўласнаручна – хутчэй за ўсё, ён проста даваў нейкія рэкамендацыі.

Караткевіч пісаў пра гэты касцёл, бо ён туды перыядычна прыязжаў – у гэтым месцы стварыўся беларускацэнтрычны асяродак, дзе збіралася нацыянальная інтэлігенцыя. Акрамя яго, туды часта прыязджалі Адам Мальдзіс, Ніл Гілевіч і шмат іншых людзей, якім рупілася за беларускую мову, гісторыю і культуру.

Такім нацыянальна арыентаваным гэта месца зрабіў ксёндз Уладзіслаў Чарняўскі, які атрымаў адукацыю ў кляштары марыянаў у Друі. У 60–70-я гады Чарняўскі служыў пробашчам гэтага касцёла, і ў тыя часы адбыўся Ватыканскі сабор, паводле якога рэкамендуецца пераводзіць службы на мову насельніцтва.

Збольшага ксяндзы ў той час пачалі пераходзіць на польскую мову, бо яна традыцыйна была мовай касцёла, але Чарняўскі пераходзіць на беларускую – у той час гэта быў адзіны касцёл на тэрыторыі Беларусі, дзе гучала беларуская мова.

Акварель 1902 года.

Гэта выклікала шок у мясцовага насельніцтва, ксяндзы і вернікі пісалі скаргі. Тады гэта была пазіцыя нязломнасці, такога адкрытага супраціву.

Такія паводзіны выклікалі і вялікую пашану: Чарняўскага выклікалі ў Рым, і Папа нават хацеў зрабіць яго біскупам. Але гэта мела б сэнс толькі тады, калі была б згода савецкай улады. Згоды не было, але і без гэтага дзейнасць Чарняўскага мела вялікае значэнне для Беларусі.

Побач з касцёлам, дарэчы, ёсць музей Чарняўскага, які зрабілі вернікі. Па ім водзіць экскурсіі вельмі класная жанчына, Тэрэза Бітэль, яна раскажа шмат цікавага – але з ёй лепей загадзя дамовіцца на сустрэчу ў «Фэйсбуку».

Как добраться: деревня Вишнево расположилась в Воложинском районе Минской области. Из Минска туда ходят прямые маршрутки – отправление около станции метро «Каменная Горка».

Костел Матери Божьей Ангельской в Гродно: уникальная механическая батлейка и росписи интерьера

– У Гародні захавалася шмат каталіцкіх храмаў, але адзін з іх часта застаецца па-за ўвагай, бо знаходзіцца на іншым беразе Нёмана, – гэта касцёл францішканаў.

Ён цікавы тым, што мае адны з найлепш захаваных інтэр’ераў XVIII стагоддзя: вельмі шмат розных дэкарацый, якасных ікон.

Гэты касцёл ніколі не зачыняўся,што дазволіла захаваць інтэр’еры ў стылістыцы позняга барока. Хаця пасля паўстання Каліноўскага, напрыклад, ён быў больш падобны на турму: туды ссылалі ўсіх падазроных ксяндзоў і трымалі іх у кляштары.

Але, каб трапіць унутр, трэба дамаўляцца з манахамі, бо гэты касцёл адкрыты толькі падчас службаў.

З гэтым касцёлам звязаны гісторыі некалькіх выдатных людзей. Напрыклад, Максіміліян Кольбэ – ён служыў там з 1922 па 1927 гады. Пазней яго арыштавалі нацысты і адправілі ў Асвенцым, дзе ён добраахвотна пайшоў на смерць за іншых людзей, – за такі ўчынак яго прызналі святым.

Пасля вайны ў касцёле застаўся толькі адзін брат Уальтас. Ён меў мастацкія здольнасці і нават выйграў усесаюзны конкурс «Голуб міра», займаўся дэкарацыямі касцёла, аформіў выявы месцаў прыпынку Хрыста да крыжа на Галгофе.

Пасля сябе ён пакінуў вельмі цікавую батлейку: там усе звычайныя элементы, але яна механічная, яе можна запусціць – і ўсё пачне рухацца. Падобную механічную батлейку на Беларусі сустрэць вельмі складана.

Апісанне фота недаступнае.

З гэтым касцёлам звязана імя і Тадэвуша Кандрусевіча: у 1988-1989 гадах ён быў там пробашчам. І менавіта ён, калі ўзначаліў нашу каталіцкую царкву, казаў, што беларуская мова з’яўляецца непазбежнай для касцёла, бо царква мусіць быць для беларусаў.

Как добраться: тут совсем просто – если вы на машине, ваш навигатор точно знает, где Гродно. Если машины нет, гарантированно доберетесь или на автобусе с автовокзала «Центральный», или на поезде с железнодорожного вокзала.

 

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Фото: архив героя.

#Беларусь
поделиться