Палова працоўнага тыдня мінула, а значыць – час планаваць выхадныя. CityDog.io склаў афішу івентаў, якія пройдуць у гэты ўікенд у Мінску.
Адпраўляемся на кава-прэзентацыю
- 10 кастрычніка, 14:00.
- Кавярня «Чёрно-белый» (вул. Мсціслаўца, 10).
- Уваход: вольны.
У кавярні ладзяць прэзентацыю новага напоя – абяцаюць пачаставаць сакрэтнай навінкай. Здаецца, кава і сонечны восеньскі дзень – найлепшае спалучэнне. Таму трэба ісці.
Ідзём на ноч мастацтва
- 10 кастрычніка, 20:00.
- Мастацкая галерэя «Арт Беларусь» (вул. Казлова, 3).
- Уваход: 35 руб., білеты можна купіць тут.
Мінчанам прапаноўваюць паглядзець на экспазіцыю «Восеньскага салона» пад новым ракурсам – ноччу. Запланаваны лекцыі, сустрэчы з мастакамі, майстар-класы і кактэйлі.
Частуемся кактэйлямі і танцуем
- 10 кастрычніка, 22:00.
- Бар Accidental Point (вул. Кальварыйская, 21).
- Уваход: вольны.
У пятніцу ў бары будуць танцы пад дыска і электра – музыку ставяць дыджэі Sonic і Yrobotiko & Valuta. Падаграваць атмасферу будзем салодкімі настойкамі, якія прапануюць на бары.
Святкуем дзень нараджэння арт-студыі
- 11 кастрычніка, 14:00.
- Арт-студыя «Рисуй кривее» (вул. Талбухіна, 4).
- Уваход: вольны, але неабходна рэгістрацыя ў direct.
Святочная праграма пачнецца са знаёмства са студыяй. Пасля дызайнерка Дар’я Ярашчук раскажа, як выкарыстоўваць літары ў скетчах. А ілюстратарка Ліза Емяльянава правядзе майстар-клас па скетчынгу персанажаў. Скончым народзіны невялікай вечарынай.
Шукаем новыя знаёмства

Фота: Aleksandr Popov, Unsplash.com.
- 11 кастрычніка, 18:00.
- Бар «Молодой» (вул. Веры Харужай, 25).
- Уваход: вольны.
«Молодой» вяртае серыю вечарынак-знаёмстваў. Шукаць можна і сяброў, і партнёраў. Арганізатары раздадуць спецыяльныя шкляначкі, каб удзельнікі адразу разумелі, хто і з якой мэтай прыйшоў у бар. Таксама будуць спецыяльныя боксы для абмену інстаграмамі.
Даведваемся, як апраналіся нашы продкі
- 12 кастрычніка, 13:00.
- Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13).
- Уваход: 10 руб.
Лектарка Ганна Сілівончык пазнаёміць з традыцыйнай культурай і побытам нашых продкаў. Будзем разглядаць фотаздымкі сялян канца ХІХ – першай паловы ХХ стагоддзя і ўбачым, якія цікавыя вобразы былі ў беларускіх мужчын.
Спяваем па-беларуску
- 12 кастрычніка, 19:00.
- Бар Beer&Wine (вул. Кульман, 9).
- Уваход: 15 руб.
Развітваемся з выхаднымі пад канцэрт рок-гуртоў, якія спяваюць па-беларуску. У бары выступяць Umowa, Roskvit, «Паветра» і «Закон гука».
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці здесь.
Фота: Meghan Hessler, Unsplash.com.