

Журналістка Адар’я Спевак у фэйсбуку піша пра тое, што жыве з дэпрэсіяй ужо больш за 8 гадоў і пастаянна сутыкаецца з каментарыямі кшталту «мыслі пазітыўна» і «трэба развеяцца». З дазволу Адар’і перадрукоўваем гэты пост.
– Чаму дыябетыку ніхто не кажа «всё это в твоей голове»? І не раіць з’ездзіць на рыбалку, каб інсулін больш не быў патрэбны?
Такога кшталту каментарыі я часта бачу пад допісамі людзей, якія смела зрабілі coming out і адкрыта расказалі пра свае ментальныя разлады. У прыватнасці, пра дэпрэсію.
Дэпрэсія – гэта не «мне сёння сумна», а сур’ёзны збой у працы нейрамедыятараў. Некаторыя з іх у побыце часам называюць гармонамі (дапамін, норадрэналін, сератанін…).
З’ездзіць на рыбалку, каб змяніць нейронную актыўнасць мозгу, на жаль, не атрымаецца. Як і пазбавіцца такім чынам ад анказахворванняў, дыябету ці інсульту.
– Я пакутую на дэпрэсійна-трывожныя разлады (толькі афіцыйна) дзесьці 8 гадоў, але сімптаматыка пачалася гадоў 11 таму. Зыходзячы з досведу, хацелася б простымі словамі расказаць, што гэта такое (вельмі часта патлумачыць менавіта гэту сімптаматыку чалавеку вельмі складана, бо кожны эпізод – нібыта падзенне ў прорву).
Адзначу, што я не 8–11 гадоў у суцэльным цяжкім стане, былі і перыяды палёгкі. Але ж апошнія год-паўтара я якраз правалілася ў прорву.
Карацей, што адбываецца:
Калі эпізод не ў пікавым пункце (толькі наступае ці адпускае), то з’яўляецца трошкі энергіі, і гэта найлепшы перыяд для думак пра суіцыд або спроб. Бо ў перыяд піку ты не можаш уключыць пральную машынку, не тое каб яшчэ рэзаць вены ці вешацца.
Дэпрэсія – гэта хвароба, якая робіць жыццё невыносным. І гэты разлад не проста пра сум ці нейкія абстрактныя штукі кшталту непазітыўнага мыслення і да т.п. Гэта біялагічна абгрунтаваны разлад у нейроннай працы галаўнога мозгу.
На параду схадзіць на рыбалку ці пачаць «мыслить позитивно» адзіны адказ – адправіць на ***.
«Дэпрэсія – самая жахлівая хвароба з усіх вядомых», – кажа Роберт Сапольскі, сусветна вядомы прафесар-нейраэндакрынолаг. Паглядзіце яго лекцыю «Дэпрэсія» – у ёй ён проста і зразумела расказвае, што адбываецца ў арганізме чалавека, хворага на дэпрэсію.
І яшчэ – некалькі карысных спасылак пра тое, як распазнаць дэпрэсію і як дапамагчы блізкім, хворым на яе:
«Ты просто ленишься, хватит уже ныть». Что нельзя говорить человеку, у которого депрессия (видео)
«Как понять, что у меня депрессия?» Разбираемся с психологом
«Просыпаюсь уже уставшим и ничего не хочу». Как бороться с депрессией, апатией и хронической усталостью – объясняет психотерапевт
«И голова болит, и вот здесь стреляет, секса давно не было». Как понять, что у вас скрытая депрессия? Объясняет психотерапевт
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
Ілюстрацыі: Freepik.com.