Першакласнікі, іх мары і букеты

Першакласнікі, іх мары і букеты
У суботу CityDog.by выправіўся на лінейкі ў белмоўную гімназію №23, школу з музычным ухілам №4 і гімназію №6. Першакласнікі былі кранальныя, трымаліся за бацькоў і букеты, з недаверам слухалі прысвечаныя іх святу песні.

У суботу CityDog.by выправіўся на лінейкі ў белмоўную гімназію №23, школу з музычным ухілам №4 і гімназію №6. Першакласнікі былі кранальныя, трымаліся за бацькоў і букеты, з недаверам слухалі прысвечаныя іх святу песні.

 

Гімназія №23

Цімуру 6 год, і ён плануе стаць скрыпачом. 



Машы таксама шэсць, яна не ведае, ці хоча ў школу. Але летам яна была ў Іспаніі, шмат гуляла і хадзіла ў заапарк. Напэўна, таму яна, калі вырасце, марыць «у цырку на конях выступаць».


Платон, які бесперапынна паглядаў на гадзіннік, кажа, што правёў лета добра: «Быў у вёсцы Крывая Бяроза, купаўся ў басейне. У пачатку лета еў трускалкі, пасля маліны. З сябрам Арсенем каталіся на роліках і роварах».


Алесь, 6 год, хоча ў школу, а потым плануе стаць «вучоным па раскопках дыназаўраў». Летам бавіўся добра: «Быў на дачы, купаўся, рыбу лавіў, рабіў нарыхтоўкі. Аднойчы мне дзядзя рака злавіў – салодкі».


Кірыл не ўпэўнены, што хоча ў школу. Але калі вырасце, марыць стаць «будаўніком дома».


Ефрасіння плануе стаць доктарам: «Хачу ў бальніцах працаваць».


Затое Коля, 6 год, калі вырасце, плануе стаць Паўэр Рэйнджэрам, «каб усіх ратаваць».



А Ксюша будзе цырульнікам!

Школа №4 і гімназія №6 

Фоты filifjona, asaenka, Аляксей Літвінка.

Больш фота глядзіце тут.

поделиться