У часы сацыяльнага дыстанцыравання шмат каму з нас не хапае жывых размоваў. Цэнтр “Жывая Бібліятэка” вырашыў выправіць гэту сітуацыю і правесці “Жывую Бібліятэку” анлайн.
Сустракаемся 2 траўня на платформе Zoom, каб вы маглі паразмаўляць з цікавымі Жывымі Кнігамі.
Чаго чакаць?
Чатыры Жывыя Кнігі, якія распавядуць пра сябе і як мяняецца іх жыццё зараз. Камунікацыя будзе адбывацца ў малых групах да 8 чалавек. Сюрпрыз — у адрозненне ад жывога фармату, вы зможаце прачытаць усе Кнігі
Жывыя Кнігі, з якімі можна будзе паразмаўляць:
- Ольга “Невидимая инвалидность”
- Юля “ВИЧ-позитивная”
- Мария, “Одинокий (пансексуальный) полиамори”
- Максим, “Теолог”
Колькасць месцаў абмежавана - мы зможам запрасіць да 35 чалавек. Абавязковая рэгістрацыя да 23:59 1 траўня. Зарэгістраваныя Чытачы і Чытачкі атрымаюць на e-mail ліст са спасылкай і інструкцыямі раніцай 2 траўня.
Больш інфармацыі пра фармат Жывой Бібліятэкі вы можаце знайсці на сайце.