Лекция
Яны жылі побач (16+)
10 марта 2020
Музей Гарадской Памяцi
У розны час у раёне Вайсковых могілак жылі Янка Купала, Якуб Колас, Францішак Аляхновіч, Змітрок Бядуля, Язэп Лёсік, Палута Бадунова, Паўліна Мядзёлка. Прыходзьце ў Гістарычную майстэрню 10 сакавіка і вы пачуеце:
- Якія творы прысвячалі Вайсковым могілкам і прылегламу раёну паэты і празаікі?
- Дзе Сяргей Астрэйка чытаў сябрам сваю легендарную «Бэнгалію»?
- Дзе жыў галоўны беларускі футурыст Паўлюк Шукайла?
- Дзе хаваў пляшку са спіртам Раман Забава з кнігі «Багам ночы роўныя» Сяргея Пясецкага?
Гэта другая лекцыя ў рамках праекту «Могілкі ў цэнтры Еўропы» ад Музею гарадской памяці.