Urban is calling (12+)
4 - 6 мая 2019
4—5 мая запрашаем архітэктараў, дызайнераў, урбаністаў, эколагаў і проста апантаных вар’яцкімі ідэямі ў прастору Lo-Fi Customs на мазгавы штурм разам з Мінскай Урбаністычнай Платформай і бразільскім архітэктарам Лаўрэнса Жыменэсам (FGMF, Сан-Паўлу).
Будзем шмат брэйнсторміць, фантаніраваць ідэямі, шукаць маленькія багі і вялікія правалы вуліцы, знойдзем патэнцыйныя кропкі росту і ператворым іх у паўнавартасныя праекты, якія ўзбагацяць экасістэму знакамітай паўвыспы.
***
У мінулым Vulica Brasil ужо сыходзіла са сцен у гарадскую прастору. Быў распрацаваны генеральны план, а пабудаваныя Парклет, Ідэальны Хмарачос і Пляж дадалі новае, функцыянальнае вымярэнне Кастрычніцкай. Але за два гады, пакуль фестываль адпачываў, вуліца падрасла і прагне новых праектаў.
Чакаем цябе!