Адкрыты майстар-клас пісьменніцы і мастачкі Сары Лундберг
26 ноября 2015
ВХОД: бесплатно.
СПРАВКИ: тут.
Адкрыты майстар-клас для аўтараў і ілюстратараў дзіцячых кніжак у межах працы Школы маладога пісьменніка пры ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.
Сёння Швецыя перажывае Залаты век у дзіцячай літаратуры, пра гэта і пра сваю працу пісьменніцай і мастачкай Сара раскажа ўсім цікаўным.
Майстар-клас пройдзе з перакладам на беларускую.
Мадэратар вечарыны - пісьменніца, каардынатарка Школы маладога пісьменніка, Алена Казлова (Анка Упала).
Сара Лундберг - вядомая шведская дзіцячая пісьменніца і ілюстратарка.
Беларускім чытачам добра вядомыя яе кнігі “Віта Белая Крэска” і “Віта Белая Крэска і Эйвінд”, выдадзеныя ў серыі “Каляровы ровар” Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову Надзеі Кандрусевіч.
Фота: commons.wikimedia.org