Курс

Здесь расскажут все, что вы хотели знать про Европу (18+)

18 июня 2020 - 26 сентября 2020
Дедлайн: 03.07

ВХОД: бесплатно.

СПРАВКИ: тут.

РЕГИСТРАЦИЯ: тут.

Далучайцеся да пятага патоку курса аб Еўропе для маладых беларусаў і беларусак ад Адукацыя.Інфо, Фонда Конрада Адэнаўэра ды Wilfried Martens Centre for European Studies.

Што гэта будзе?

Цягам курса вы даведаецеся больш пра Еўропу ды Еўрапейскі саюз у лакальным ды глабальным кантэкстах, беларуска-еўрапейскія адносіны і сваё месца ў гэтай складанай структуры.

У гэтым годзе курс цалкам пераходзіць у анлайн і складаецца з трох кампанентаў: працы на анлайн-платформе, штотыднёвых тэматычных вэбінараў з экспертамі і эксперткамі і штомесячных арганізацыйных сустрэч.

А для каго?

Гэты курс разлічаны на маладых беларусаў і беларусак ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў, якія цікавяцца еўрапейскай тэматыкай і хочуць структураваць свае веды пра гісторыю ўзнікнення, працу і структуру інстытутаў ЕС, а таксама паглыбіць сваё разуменне пра месца Беларусі ў сучаснай Еўропе.

Звярніце ўвагу, што матэрыялы курса будуць давацца, у асноўным, на беларускай і рускай мовах, а некаторыя – на англійскай. Таму арганізатары чакаюць, што ўдзельнікі і ўдзельніцы валодаюць англійскай мовай на ўзроўні, дастатковым для разумення прачытаных альбо праслуханых матэрыялаў.

Колькі часу гэта зойме?

Курс доўжыцца 2,5 месяцы. Старт – 18 ліпеня (да 26 верасня 2020). Курс будзе складацца з працы на анлайн-платформе, штотыднёвых вэбінараў з экспертамі і эксперткамі і штомесячных арганізацыйных анлайн-сустрэч.

Вас чакае шэраг разнастайных заданняў на платформе і персанальны фідбэк ад тутарак курса, што дазволіць паралельна з вывучэннем зместа пракачаць твае персанальныя кампетэнцыі.

Экспертныя вэбінары будуць займаць па паўтары гадзіны, арганізацыйныя – па тры. Праца на платформе і з міні-праектамі звычайна патрабуе не больш за 2-3 гадізны на тыдзень.

Якія ўмовы?

Удзел у курсе цалкам бясплатны. Удзельнікі і ўдзельніцы, якія паспяхова скончаць курс, атрымаюць сертыфікат.

Заяўкі на курс прымаюць да 3 ліпеня ўключна, а аб выніках адбору паведамяць не пазней за 9 ліпеня. Калі ёсць пытанні адносна курса, пішыце на adukacyja@gmail.com з паметкай “Адукуй сябе пра Еўропу”.

личность
образование