Правы чалавека – далікатная, важная канструкцыя ў грамадстве. З парушэннем правоў чалавека мы сутыкаемся як у афлайн, так і ў анлайн-жыцці.
Форум-тэатр – імправізацыйны метад, у якім абыгрываецца сацыяльна-значная тэма. Ён дае магчымасць убачыць складаную сітуацыю і знайсці з яе выйсце.
Арганізатары спадзяюцца, кожны і кожная могуць паўплываць на вырашэнне праблем у грамадстве і змяніць сітуацыю ў лепшы бок, асабліва ў анлайн-прасторе. Зразумець як дапаможа «Форум-тэатр. Zoom edition».
У праграме:
- анлайн-гульні на разняволенне;
- форум-тэатр як метад, заснаваны на правах чалавека;
- гутаркі на сацыяльна-значныя тэмы;
- пошук рашэнняў анлайн-канфліктаў, якія суправаджаюцца парушэннем правоў чалавека;
- падрыхтоўка і паказ анлайн-пастаноўкі.
Абавязковая рэгістрацыя да 21:00 3 ліпеня. Колькасць месцаў абмежавана. Раніцай 4 ліпеня зарэгістраваныя ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць на e-mail ліст з пацверджаннем і спасылкай на Zoom.