Мастер-класс

Як чытаць, пісаць і размаўляць пра паэзію (16+)

21 - 22 октября 2017
Дедлайн: 30.09

ПЭН-цэнтр

Минск, ул. Золотая горка, 2

ВХОД: бесплатно.

СПРАВКИ: тут, poetryseminar2017@gmail.com.

Беларускі ПЭН-цэнтр арганізуе літаратурны семінар, які правядзе амерыканска-беларуская паэтка Вальжына Морт.

Семінар пройдзе цягам двух дзён 21-22 кастрычніка 2017 г. у Мінску. Падчас семінару маладых паэтаў і паэтак чакаюць разбор іх вершаў, паэтычныя практыкаванні і размовы пра літаратуру.

Да ўдзелу ў семінары на конкурснай аснове запрашаюць паэтаў і паэтак ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў.

Заяўкі неабходна дасылаць на электронны адрас  oetryseminar2017@gmail.com да 30 верасня 2017. У заяўцы трэба паведаміць вашу кантактную інфармацыю, крыху расказаць пра сябе, а таксама прыкласці 5-7 сваіх вершаў. Удзел у семінары бясплатны.

Вальжына Морт — амерыканска-беларуская паэтка. Нарадзілася ў Мінску, скончыла МДЛУ. З 2006 года жыве ў ЗША. Аўтарка беларускамоўных зборнікаў паэзіі “Я тоненькая як твае вейкі” (2005, “Ловінаў”, Мінск), “Эпідэмія ружаў” (2017, “Ловінаў”, Мінск). Аўтарка англамоўных зборнікаў “Factory of Tears” (2008, Copper Canyon Press, Port Townsend), “Collected Body” (2011, Copper Canyon Press, Port Townsend). Паэтычныя зборнікі выйшлі таксама ў Германіі і Швецыі.

Удзельніца шматлікіх міжнародных літаратурных фестываляў ў Германіі, Швецыі, Ірландыі, Славеніі, Літве, Нідэрландах, Індыі, Ямайцы, Вялікабрытаніі. Лаўрэатка міжнароднай літаратурнай узнагароды “Крышталь Віленіцы” Міжнароднага літаратурнага фестывалю “Віленіца-2004” (Славенія, 2005), літаратурнай узнагароды для ўсходнееўрапейскіх аўтараў Burda Preis (Германія), літаратурнай узнагароды Бэс Хокін (Bess Hokin Prize) ад амерыканскага часопіса “Poetry”. У 2010 Вальжына Морт была ўганаравана амерыканскай літаратурнай стыпендыяй Фундацыі Лэнэна (2009 Lannan Literary Fellowship), якой штогод уганароўваюцца як вядомыя, так і маладыя “аўтары надзвычайных літаратурных якасцей, якія зрабілі значны ўнёсак у англамоўную літаратуру і выяўляюць патэнцыял для далейшай яскравай працы”. У 2016 атрымала ўзнагароду фундацыі Эмі Клэмпіт (Amy Clampitt Fellowship). З 2012 года Морт выкладае паэзію ў Карнэльскім універсітэце.

навыки
культура
искусство