Моцныя маці: як паўставала жаночая паэзія ў ЗША
1 декабря 2015
ВХОД: 15 000 руб.
СПРАВКИ: тут, +375 17 226 09 81, +375 17 327 27 50.
Лекцыю чытае вядомая паэтка, перакладчыца, адна са стваральніц і рэдактарка інтэрнэт-часопіса перакладной літаратуры "ПрайдзіСвет", феміністка, магістр філалагічных навук, аўтарка зборніка вершаў і перакладаў "Кніга памылак" Юля Цімафеева.
“Жанчынам-паэткам патрэбныя моцныя маці”, – кажа амерыканская даследчыца літаратуры Алісія Острайкер. Сучасным аўтаркам патрэбная свая традыцыя, каб, з аднаго боку, наследаваць паэткам мінулага, а з другога боку, знаходзіць новыя тэмы і новыя формы, каб вырвацца з той ментальнай і маральнай няволі, у якой мусілі тварыць іх папярэдніцы.
Гісторыя амерыканскай жаночай паэзіі налічвае больш за тры з паловай стагоддзі. Падчас сваёй лекцыі даследчыца зробіць невялікі агляд амерыканскай паэзіі, пачынаючы ад шматдзетнай маці Эн Брэдстрыт, адной з самых пладавітых амерыканскіх паэтак, і заканчваючы паэткамі другой паловы ХХ ст.: Эдрыен Рыч, Сільвія Плат, Эн Сэкстан. Прагучаць пераклады амерыканскіх паэтак на беларускую мову.