17 лістапада а 7-й гадзіне запрашаем на віртуальную экскурсію па экспазіцыі Месяца фатаграфіі ў Мінску, якую правядзе удзельнік фестывалю Марсэль Рыклі.
Марсэль раскажа пра свой праект і абмяркуе з гасцямі, як можна абараніць будучыя пакаленні ад высокарадыёактыўных адходаў, якія ўтвараюцца на атамных электрастанцыях, у медыцыне, навуцы і прамысловасці.
Сам мастак будзе прысутнічаць у Мінску праз Zoom.