“Галоўныя пытанні” Лятучага ўніверсітэта
2 - 16 декабря 2015
У верасні 2015 Лятучы ўніверсітэт распачаў ўніверсітэцкі год новай серыяй публічных лекцый пад агульнай назвай “Галоўнае пытанне”.
Штотыдзень, па серадах мы ладзім сустрэчы з беларускімі інтэлектуаламі, навукоўцамі, культурнымі дзеячамі, каб разам з імі разважаць над самымі рознымі гуманітарнымі, сацыяльнымі і культурнымі праблемамі. Свае “галоўныя пытанні” ужо разгортвалі перад слухачамі Уладзімір Мацкевіч,Алесь Смалянчук, Ігар Бабкоў, Таццяна Вадалажская, Алесь Разанаў, Вячаслаў Бабровіч, Аксана Шэлест, Алег Дзярновіч, Міхал Анемпадыстаў.
У снежні Вас чакаюць адкрытыя лекцыі:
2 снежня. Міхась Баярын “Крытыка эмацыйнага розуму”
9 снежня. Святлана Карасёва “Рэлігійнасць у Беларусі: ад канцэпцый да дадзеных”
16 снежня. Ірына Махоўская “Біяграфія: паміж жыццём і расказам пра жыццё. Як паразумецца з мінулым?”
Герой фільма “Маладосць” Паола Сарэнціна кажа: “Эмоцыі – гэта ўсё, што ў нас ёсць”. Ніколі раней чалавек так высока не ўзносіў пачуцці. Мы жывем у свеце, дзе магчымы штучны розум, але немагчымыя шчутныя пачуцці. У нас ёсць цэлая тэалогія пачуццяў. Наша мэтафізыка пачынаецца з Эмоцыі. У падмурак чалавецтва мы паклалі эмацыйныя катэгорыі. Дык ці можа быць нешта вышэй?
Пачуцці - гэта тое, чым звычайна пагарджае наш Розум. Але немагчыма знайсці думкі, на пачатку якой не стаяла б эмоцыя. Тым больш, што гэтая пагарда - толькі эмоцыя. І чаго тады варты розум, не здольны ўзысці над пачуццямі? І ці магчыма ўвогуле - быць вышэй за пачуцці?..
У серыі лекцый “Галоўнае пытанне” філосаф, паэт, эсэіст, перакладчык, знаўца санскрыту Міхась Баярын з прамовай “Крытыка эмацыйнага розуму”. Лекцыя адбудзецца 2 снежня (серада) а 18:30.