Поговорили с минчанками, которые засыпают и просыпаются под шум железной дороги (а кто-то и под объявления на вокзале!).
Надя, студентка: «Шучу, что я дитя железной дороги, – слабо представляю свою жизнь без нее»
– Я живу в Октябрьском районе возле железнодорожной станции «Курасовщина» – это брестское направление. Мои окна выходят как раз на железную дорогу – она от меня на расстоянии примерно 50 метров, и, если я смотрю в окно, вижу проезжающие поезда.
Электрички ходят каждый час стабильно по расписанию, грузовые поезда – между ними. Соответственно, каждые полчаса проходит поезд. А еще периодически, раз в сорок минут, проезжает паровоз, который катается туда-сюда и проверяет исправность путей.
Еще у меня рядом товарная станция, где грузится очень много товарных составов, и поэтому часто даже ночью слышен грохот, когда вагоны сталкиваются и разгружаются.
Ночью поезда ездят реже: электрички перестают ходить где-то в полночь, а начинают около четырех-пяти утра, грузовые тоже делают перерыв – выходит затишье часа на три.
Тут я живу с самого рождения, и для меня этот звук привычный, хотя, когда ко мне кто-то приезжает, не может понять, как у меня вообще можно ночевать: когда проезжает электричка, все буквально трясется, очень сильный шум.
Несколько раз, когда у меня оставались родственники или друзья, они вообще не понимали, как я могу спать летом с открытыми окнами, когда проезжают товарняки и очень громко гудят, – все просыпаются, а я сплю, как младенец.
Для меня это как колыбельная: я под этот звук спокойно засыпаю. Даже если тихо, я специально открываю окна, чтобы слышать какой-то шум с той стороны. Это как громко тикающие часы, которые висят дома и к которым ты настолько привыкаешь, что уже не замечаешь звука. Хотя было пару случаев, когда я просыпалась ночью, потому что очень громко гудел поезд, – но думаю, что кто-то был на путях, поэтому звук был таким долгим.
Когда едет электричка, слышно, как гремят пути, по которым она движется, – это напоминает очень сильный ветер или такой звук, как будто кто-то трясет мешочек с чем-то рассыпчатым, только во много раз громче. Если товарняки сталкиваются на станции, то такое ощущение, что бахает что-то очень массивное, будто сталкиваются огромные каменные массы.
Сразу возле железной дороги небольшая лесополоса: там высажены деревья, кусты, ходят собачники, дети вешают тарзанки – такое место релакса, люди даже устраивают пикники. Я там гуляю – эта лесополоса очень спасала во время самоизоляции: там было немного людей, и я постоянно там обитала. Идеальное место для прогулок: когда там ходишь, еще и на поезда смотришь.
У меня с детства хобби: иногда я просто выхожу и машу поездам, которые едут навстречу. В ответ кто-то сигналит, кто-то нет – если сигналят, я радуюсь. Машу поездам до сих пор – это прикольно, мне нравится. Я чувствую какой-то кайф, когда едет огромный грузовой поезд, а ты идешь рядом в мощном потоке воздуха, ничего не слышишь, ветер развевает волосы – это прикольное ощущение.
Если есть настроение, я могу выбраться на электричке за город – я вообще люблю путешествовать поездами. В электричках постоянно ходит продавщица и за рубль-два продает пирожки с картошкой и капустой – это мой вкус детства, я до сих пор их обожаю.
В детстве мы часто играли на рельсах – правда, родители об этом не знали (смеется). Мы сами были маленькие, а рельсы огромные: прыгали через них, как будто на скакалочке. Был случай, когда я очень больно шлепнулась на путях: мы всегда быстро бегали по рельсам, а я неудачно прыгнула и ушибла ногу. Ничего серьезного, но было очень больно, и после этого я долго не могла переходить дорогу, потому что было ощущение, что я сейчас упаду, а не дай бог поезд.
Истории, когда кто-то попадал под поезд, были, но очень давно: помню, девочка переходила рельсы в наушниках, не услышала поезд и не выжила. А сейчас поставили забор, и риск пострадать поубавился. Правда, люди до сих пор пытаются переходить на старом месте, потому что через станцию очень неудобно. Даже пропиливают дырки в заборе – их заделывают, а они опять появляются. Такое противостояние продолжается уже года четыре.
Я однажды переходила дорогу, чтобы попасть на станцию, когда мы ехали на дачу, и электричка вынырнула прямо из-за угла, была совсем на ничтожном расстоянии. После того момента я совсем перестала бояться поездов.
Родителям здесь тоже нормально, я скажу больше: это квартира, в которой выросла моя мама, и ей тут абсолютно комфортно. Она меня в детстве постоянно водила гулять к железной дороге, смотреть на поезда. Когда еще не было Брилевич, а был просто лес, мы постоянно туда ходили на шашлыки: мама, ее подруга, мои подружки.
Мне теперь в принципе сложно находиться в тишине, я начинаю чувствовать себя некомфортно: надо, чтобы над ухом что-то жужжало, гудело. Я даже не представляю жизни в другом месте – шучу, что я дитя железной дороги, потому что слабо представляю свою жизнь без нее.
Паліна, магістрантка: «Ноччу нават можна пачуць аб’явы на вакзале»
– Я жыву на вуліцы Жукоўскага амаль з самага нараджэння, ужо больш за дваццаць адзін год, і чыгунка праходзіць побач – яна ідзе за будынкам банка. Вакзал знаходзіцца ў пятнаццаці хвілінах пешшу, а сама чыгунка ў пяці хвілінах – яны побач, але такая розніца ў часе, бо шмат розных шляхоў.
Днём цягнікі не вельмі гучна чуваць, бо сама вуліца жывая і гучная – шмат машын, людзей, яшчэ чаго. Толькі калі вецер дзьме ў наш бок, выдатна чуваць гукі колаў і цягнікоў. Але ноччу, калі машын мала, нават можна пачуць аб’явы на вакзале. Мне падабаецца гэты гук, таму што ён адразу асацыюецца з падарожжам: я шмат вандравала на цягніках, асабліва ў дзяцінстве.
Шчыра кажучы, гэтыя шумы ніяк не перашкаджаюць – мне, наадварот, падабаецца. Спаць не перашкаджае, не будзіць – можа, таму, што я прывыкла за ўвесь час. У нас і на лецішчы чыгунка вельмі побач, і ў таты таксама, калі я да яго прыязджаю, – мне ніколі гэта не перашкаджала.
Вакзал і чыгунку не бачна з акна, бо дом знаходзіцца ў двары. Але калі выйсці трохі на вуліцу, то можна бачыць, як едуць цягнікі. І жадання пераехаць няма: мне вельмі падабаецца гэты раён, усё побач, і чыгунка ў тым ліку – вельмі зручна ездзіць кудысьці, заўсёды да вакзала пятнаццаць хвілін.
Там зусім побач з чыгункай ёсць мост, які ідзе над дарогай. – па ім можна пераходзіць на вуліцу Талстога. Мы там звычайна тусім з сябрамі: недзе ў 2012 годзе выпадкова знайшлі гэта месца і адразу яго аблюбавалі. Мы тады прасяклі фішку, што калі махаць рукамі, то некаторыя машыністы «тутукаюць» у адказ. І гэта адразу так падымае настрой!
Нядаўна хадзіла туды з хлопцам: там можна пасядзець альбо стаць на гэты мост і глядзець на вуліцу Талстога ці на Дружную – вельмі прыгожа і спакойна, асабліва вечарам. На мосце ёсць спецыяльныя кішэнькі, куды можна стаць, пакуль цягнік едзе, – ён ідзе зусім побач, вельмі класна стаяць і глядзець. Часта прыходжу сюды пафоткаць горад, таму што ён з вышыні выглядае вельмі прыгожа, шмат падсветкі.
Калі нядаўна мы з блізкім сябрам гулялі, таксама махалі цягнікам, нам «патутукалі», і гэта было вельмі прыемна і гучна, таму што цягнік праязджаў побач з намі. Я Міхасю (сябар Паліны. – Рэд.) даўно расказвала пра гэта месца, але толькі пазаўчора паказала. Увечары, калі ўжо цёмна, атмасфера вельмі рамантычная!
Увогуле шмат чаго было каля гэтай чыгункі, шмат успамінаў. Калі вучылася ва ўніверсітэце культуры, мы там часта тусілі з універскімі сябрамі, бо «кулёк» амаль насупраць. А пасля выпускнога ў дзявятым класе таксама прыходзілі да чыгункі на світанку, дапівалі віно.
У мяне сям’я чыгуначнікаў, шмат хто працуе на чыгунцы, таму і кватэру далі тут. Тэма чыгункі і цягнікоў моцна звязана з маёй сям’ёй, таму ад усёй гэтай атмасферы мне прама класна і кайфова.
Ксенія, студэнтка: «Грукат і скрыпы я вельмі не люблю – мне такое моцна рэжа па вушах»
– Я жыву ў Курасоўшчыне праз дарагу ад чыгункі, якая ідзе ў бок Брэста і Баранавіч. Жыву там з самага нараджэння, то бок дваццаць гадоў.
Праз тое, што я жыву не каля самой чыгункі, а трошкі далей, шум цягнікоў перашкаджае ў асноўным ноччу – у мяне як раз акно выходзіць у бок чыгункі. І таму раніцай ці кожны раз, калі я позна сяджу і пасля хачу заснуць, заўсёды чутна, як цягнікі спыняюцца, нешта шуміць і грукае з боку чыгункі, – гэта перашкаджае. А днём не чутна, бо ў мяне дом каля самай дарогі: ездзяць машыны, дастаткова шумна, і шум чыгункі губляецца.
Раней я гэты шум не ўспрымала, і ён мне не перашкаджаў – у мяне сон быў больш моцны, і тады было добра. А зараз ў мяне змяніўся і трошкі сапсаваўся рэжым: раней я засынала ў адзінаццаць вечара, калі гук чыгункі зліваўся з шумам горада, а цяпер, калі кладуся нават у дзве гадзіны ночы, вельмі добра ўсё чутна, і таму вельмі складана. А па-другое, магчыма, у мяне сон стаў больш чуткі, чым раней.
Апошні раз я не магла заснуць праз гэты шум на мінулым тыдні: позна ноччу клалася спаць, а цягнікі пастаянна грукаталі. Я хацела легчы ў два, а ў выніку лягла недзе ў чатыры. Раніцай, у гадзіны чатыры-пяць, калі сон менш глыбокі, магу нават прачнуцца ад шуму цягніка. У такія выпадкі вельмі злуюся, хлопаю вокнамі ад злосці (смяецца). Бо, калі ты не можаш заснуць, гэта вельмі моцна раздражняе.
Хаця радыкальнага нічога не раблю, каб зменшыць шум: адзінае – зачыняю вокны. Гэта не акей, але не настолькі, каб рабіць штосьці сур’ёзнае. У нейкі момант нават думаеш, што гэта прышпільна, бо, калі цягнік проста праязджае, гэта прыкольна, нармальны гук – часам замест таго, каб думаць пра нешта сваё, ты проста на ім канцэнтруешся, і амаль што медытацыя атрымоліваецца. Але, калі гэта грукат і скрыпы, я гэта вельмі не люблю – мне такое моцна рэжа па вушах.
У дзяцінстве я часта гуляла з татам каля чыгункі: мы хадзілі ў яе бок, таму што ў нас там быў гараж. У мяне ёсць шмат фотак з дзяцінства, дзе я стаю каля самай чыгункі, і тата заўсёды жартаваў, што я на іх як партызанка-падрыўніца.
Там недалёка ёсць рэчка, выспы, я магла па дрэвах лазіць, часам з татам заходзілі на суседнія дзіцячыя пляцоўкі. Дарэчы, у мяне каля чыгункі ёсць нават любімае дрэва – вельмі старое: я ў дзяцінстве ўяўляла, што я прынцэса і магу з ім размаўляць.
Зараз я на чыгунцы праводжу значна менш часу, таму што асноўная актыўнасць у мяне ў цэнтры горада – але калі гуляю, то праходжу міма. Асабліва гэта тычыцца знаёмых з раёнаў, якія жывуць праз чыгунку: Малінаўка, Брылевічы. Нам вельмі зручна сустракацца на цягніковай станцыі.
Увогуле гэта бацькоўская кватэра: зараз я жыву з імі, але, калі я пераеду, думаю, больш не буду жыць каля чыгункі. Бацькам пашанцавала болей, бо яны жывуць у пакоі, вокны якога выходзяць на дастаткова ціхія двары, дзе шум не адчуваецца. А вось госці заўсёды здзіўляюцца, што так чутна чыгунка, таму што ўсё ж такі гэта не самая блізкая кропка.
Я думаю, што людзі проста вельмі прызвычайваюцца з часам – асабліва тыя, хто доўга тут жыве. І нават калі прыязджаю ў вёску і там проста звініць цішыня, то мне складана засынаць: там цішэй, чым хочацца, і гэта вельмі нязвыкла.
Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.
Фото: Павал Хадзінскі для CityDog.by.