У рубрыцы «Вітрына» CityDog.io сабраў навінкі ад беларускіх вытворцаў. На паліцах крам ужо з’явіўся новы тварожны крэм, марожанае, каўбаса, безлактознае малако і не толькі.
Зефір са смакам апельсіна і гарбуза
«Красный пищевик» выпусціў зефір са смакам апельсіна і гарбуза ў глазуры. Навінка ёсць у двух варыянтах: у шакаладнай і белай глазуры.
У белай глазуры – 18,89 руб. за кг. У шакаладзе – 29,84 руб.
Сыравяленая каўбаса
«Галерея вкуса» пачала прадаваць сыравяленую каўбасу «Гаскона» з качынага мяса і курынай грудкі. У яе склад таксама ўваходзяць шпік, драблёны чорны перац і мускатны арэх.
Тварожны крэм
«Молочный Мир» выпусціў тварожны крэм «Белок нужен всем» са смакамі клубніц і манга. Паводле інфармацыі вытворцы, у адной бляшанцы змяшчаецца 13 г бялку.
У кампаніі адзначаюць, што прадукт змяшчае малочны бялок, у склад якога ўваходзяць незаменныя амінакіслоты.
Новае марожанае
«ТОП» пачаў прадаваць марожанае са смакам фісташкі і малінавым топінгам. Навінка прадаецца ва ўпакоўцы вагой 250 г.
Безлактознае малако
Рагачоўскі малочнакансервавы камбінат выпусціў безлактознае малако тлустасцю 2,5%. Як піша вытворца, гэта натуральнае малако без лактозы, якое лягчэй засвойваецца людзьмі, якія адчуваюць цяжкасці з яе пераварваннем.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.













