Фотафакт: паглядзіце, як збіраюць ураджай тых самых «журавін у цукры»

Фотафакт: паглядзіце, як збіраюць ураджай тых самых «журавін у цукры»
Журавіны ў цукры даўно сталі пазнавальным беларускім брэндам. Сёння дзяржаўныя каналы публікуюць фотасправаздачу з прадпрыемства «Палескія журавіны», дзе ў самым разгары збор ураджаю.

Журавіны ў цукры даўно сталі пазнавальным беларускім брэндам. Сёння дзяржаўныя каналы публікуюць фотасправаздачу з прадпрыемства «Палескія журавіны», дзе ў самым разгары збор ураджаю.

Журавінавая плантацыя, закладзеная ў Пінскім раёне ў 1985 годзе, сёння з’яўляецца найбуйнейшай у Еўропе гаспадаркай па вырошчванні адной з самых карысных ягад.

Кастрычнік – час збору журавін. На ААТ «Палескія журавіны» вырошчваюць 8 сартоў гэтай балотнай ягады, максімальны ўраджай з 1 гектара (плошча ўсёй ягаднай плантацыі – 85 га) склаў 30 тон. Значная частка ягад адгружаецца на экспарт – у Вялікабрытанію, Нідэрланды, Польшчу, Германію, Італію, Швецыю, Расію, Літву, Латвію, Казахстан і Румынію.

Частка ягад ідзе на фабрыку «Аржаніца», дзе і вырабляюць вядомую журавіну ў цукры.

 

Фота: БЕЛТА.

#Беларусь
поделиться