Журналіст Вадзім Шмыгаў на Realt.by заўважыў аб’яву аб продажы кватэры – у ёй рыэлтары рэкламуюць трохпакаёўку праз сталінскія растрэлы. Жыллё прадаецца з дапамогай агенцтва нерухомасці «Огни».
Што ўжо здарылася
Кватэра знаходзіцца на Партызанскім праспекце. Просяць за яе 81 000$: «Нынче жилых домов такого качества уже не строят, так как тогда за халтуру – сталинский расстрел! Украл строительные материалы – расстрел! Не пришел на работу – расстрел! У вас есть шанс прикоснуться к той самой эпохе… для понимающих!»
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2019/05_may/10_17419/1.jpg)
У абвестцы была памылка
Першапачаткова ў аб’яве было пазначана, што дом быў пабудаваны ў 1960 годзе: мінула 7 гадоў з дня смерці Сталіна, і ў БССР ішла хрушчоўская адліга.
Зараз аб’яву крыху падкарэкціравалі – прыбралі інфармацыю пра расстрэлы, пакінуўшы толькі кароткае апісанне кватэры: «А вообще прекрасная аккуратная квартира, заряженная положительной энергетикой, что из нее не хочется выходить».
Што кажуць у агенцтве?
Мы патэлефанавалі па нумары, які пазначаны ў аб’яве, – кватэрай займаецца сам дырэктар агенцтва. Але на наша пытанне, чаму быў выбраны такі дзіўны спосаб рэкламы, ён не змог адказаць – такі тэкст кампанія не пісала.
– Про что в объявлении говорится? Какие расстрелы? Да, этой квартирой занимаюсь я, но такую рекламу мы не давали – вы меня немного удивили. И точно никакие корректировки не вносили. Поэтому дать какой-либо комментарий по этому поводу не могу.
Перадрук матэрыялаў CityDog.by магчымы толькі з пісьмовай згоды рэдакцыі. Падрабязнасці тут.