Вынесены прысуды лідарам Аб’яднанай грамадзянскай партыі: да 2,5 года калоніі

Вынесены прысуды лідарам Аб’яднанай грамадзянскай партыі: да 2,5 года калоніі
Праваабаронцы паведамляюць пра вынясенне прысудаў лідарам АГП: Мікалаю Казлову – два з паловай года калоніі, Аксане Аляксеевай – паўтара года калоніі, Антаніне Кавалёвай – адзін год калоніі.

Праваабаронцы паведамляюць пра вынясенне прысудаў лідарам АГП: Мікалаю Казлову – два з паловай года калоніі, Аксане Аляксеевай – паўтара года калоніі, Антаніне Кавалёвай – адзін год калоніі.

Палітвязняў абвінавацілі ва ўдзеле ў «Маршы новай Беларусі» ў Мінску ў 2020 годзе (арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Судовы працэс вяла суддзя Анастасія Кулік, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівала Іна Зубко.

«Я ўпэўнены, што я буду рэабілітаваны, – сказаў Мікалай Казлоў у апошнім слове. – Я адсяджу, нічога страшнага. Усе сядзяць, і я адсяджу. І я ведаю дакладна, што я буду рэабілітаваны, што вось такія справы будуць нагодай судовага разгляду, я ў гэтым упэўнены. Таму што ў любым іншым выпадку гэта будзе несправядліва, будзе незаконна ні паводле чалавечых, ні паводле божых законаў».

 

поделиться