У Беларусі збіраюць грошы на выпуск першага выдання кнігі “Прыгоды Пінокіа” Карла Калодзі на беларускай мове.
Кнігу на 288 старонак у цвёрдай вокладцы рыхтуюць перакладчык Яўген Салейчук, рэдактарка Аксана Спрынчан і мастак Андрэй Пазняк, які ілюстраваў творы Ніла Гілевіча, Наталлі Бучынскай, Віктара Гардзеева.
.jpg)

Казачная аповесць Карла Калодзі “Прыгоды Пінокіа” была перакладзена на 87 моў. Але на беларускай твор пабачыць свет упершыню – гэта будзе поўны пераклад арыгінала.
На дадзены момант праект сабраў 487 рублёў з неабходных 10 000. На збор сродкаў засталіся 83 дні.