Інфармацыйнае агенцтва «Мінск-Навіны» зрабіла вялікі фотарэпартаж пра тое, што зараз адбываецца на будаўніцтве станцыі «Плошча Францішка Багушэвіча».
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2018/12_december/17_15904/0.jpg)
Чаму станцыю дагэтуль называюць «Клары Цэткін»
Як высвятляецца, будаўнікі па старой звычцы называюць станцыю «Клары Цэткін». Калі вы зірнеце на пашпарт аб’екта, то на ім напісана менавіта такая назва – пашпарт рабілі ў 2014 годзе.
Чым гэта станцыя адрозніваецца ад іншых
Расказвае намеснік галоўнага інжынера СМУ № 2 УП «Мінскметрабуд» Уладзімір Доўгаль.
– Стандартная даўжыня ўжо збудаваных комплексаў – больш за 250 метраў, тут – удвая карацей. Уся інфраструктура станцыі, за выключэннем уваходных зон, сышла ўніз. У яе 4 узроўні, ці паверхі, дзе размесцяцца пасажырская платформа, службовыя і тэхнічныя памяшканні.
Па словах намесніка галоўнага інжынера, асноўная канструкцыйная асаблівасць аб’екта ў тым, што амаль усе сцены і перакрыцці тут – з маналітнага жалезабетону, а не са зборных панэлей.
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2018/12_december/17_15904/2.jpg)
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2018/12_december/17_15904/3.jpg)
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2018/12_december/17_15904/4.jpg)
Калі станцыю пачнуць аздабляць?
Плануецца, што да Новага года вызначацца з арганізацыяй, якая зоймецца ўнутраным аздабленнем станцыі. Цікава, што для падтрымання неабходнага тэмпературнага рэжыму (не ніжэй за 5 градусаў цяпла) будуць падключаны каларыферы.
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2018/12_december/17_15904/6.jpg)
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2018/12_december/17_15904/5.jpg)
А калі адновяць рух па плошчы Багушэвіча?
Паводле слоў Уладзіміра Доўгаля, дзесьці ў трэцім-чацвёртым квартале 2019 года.
Фотa: «Мінск-Навіны».