Цэнтр беларусаў у Лодзі на сваёй старонцы ў Telegram размясціў зварот з заклікам да беларусаў падтрымаць суполку. Ёй патрэбна дапамога ў аплаце камунальных плацяжоў дома, дзе гуртуюцца суайчыннікі.
У паведамленні напісана, што за два гады прадстаўнікі Фонду «Беларусы ў Лодзі» дапамаглі сотням пацярпелых пасля падзей 2020 года па розных напрамках. «Практычна ўсе сустрэчы і мерапрыемствы, якія праходзілі ў Цэнтры, былі бясплатныя для ўдзельнікаў або з сімвалічным данатам на матэрыялы».
Але толькі па выніках 2022 года агульная запазычанасць за камунальныя паслугі (газ, святло, вада, інтэрнэт і інш.) складае 4072 злотых. Усяго на існаванне дома арганізатары збіраюць 16 тысяч злотых (г. зн. каля 3,5 тыс. еўра).
Як можна дапамагчы?
Падтрымаць цэнтр можна любым пераводам на рахунак Фонду «Беларусы ў Лодзі»:
Fundacja «Białorusini w Łódzkim»
19 1140 2004 0000 3202 8088 4084 (злотыя)
38 1140 2004 0000 3712 1249 4292 (долары ЗША)
78 1140 2004 0000 3612 1249 4300 (еўра)
Мэта пераводу: Nа cele statutowe
Ці данатам на краўдфандынг.
Таксама арганізатары прапануюць напрамую пісаць у сацсеткі Фонду, каб даведацца аб актуальных мерапрыемствах, ці ў тэлеграм @belariy – каб прапанаваць свае мерапрыемствы.