Беларускі ПЭН-цэнтр запусціў чытацкае галасаванне за найлепшую кнігу 2018 года. Усяго ў спіс намінантаў на прэмію “Кніга году” ўвайшлі 11 твораў – пакінуць свой голас можна за любыя тры.
Прыняць удзел у галасаванні можна вось тут да 18:00 28 мая – яшчэ раз: прагаласаваць можна за любыя тры творы.
• Альгерд Бахарэвіч, “Мае дзевяностыя”;
• Алена Брава, “Садомская яблыня”;
• Зміцер Вішнёў, “Калі прыгледзецца – Марс сіні”;
• Яўген Зубовiч, “Беларускi палкоўнiк”;
• Марыя Мартысевіч, “Сарматыя”;
• Віктар Марціновіч, “Ноч”;
• Ілля Сін, Libido;
• Андрэй Федарэнка, “Сузіральнік”;
• Юлія Шарова, “Вяртанне Ліліт”;
• Ольга Шпарага, “Сообщество-после-Холокоста: на пути к обществу инклюзии”;
• Сяргей Шупа, “Падарожжа ў БНР”.
Але чытацкі рэйтынг мае сімвалічнае значэнне
Афіцыйная прэмія “Кніга году” прысуджаецца адной найлепшай кнізе журы, у склад якога ўваходзяць беларускія пісьменнікі і перакладчыкі. Сёлета гэта 103 літаратары.
Народнае галасаванне з’явілася ў дадатак да пісьменніцкага з ініцыятывы чытачоў. Вынікі галасавання не ўплываюць на афіцыйную прэмію і не залежаць ад яе.
У мінулыя гады, паводле версіі чытачоў, кнігамі года станавіліся “Радзіва Прудок” Андруся Горвата і “Беларусалім” Паўла Севярынца.