Культурная ініцыятыва Create Culture Group запускае новы праект «КінаКаляды48»: можна стварыць сапраўднае кіно і атрымаць кантракт на дыстрыб’юцыю.
«КінаКаляды48» – гэта чэлендж для людзей, якія хочуць зняць караткаметражку за 48 гадзін
Па словах арганізатараў, спатрэбіцца толькі ўласная каманда, рэгістрацыя, якая адкрыта да 16 снежня, і жаданне здымаць каляднае кіно.
Колькасць удзельнікаў у камандзе не абмежавана, але абавязковай павінна быць наяўнасць трох пазіцый: прадзюсара, рэжысёра і аператара. Здымаць можна на ўсё што заўгодна – ад фотакамеры да тэлефона.
Арганізатары абяцаюць паказаць усе стужкі ў Вільнюсе падчас Каляд: «Каб беларусам стала цяплей і ўтульней». Апроч таго, ёсць годныя прызы
- 300 еўра на рэалізацыю наступных праектаў,
- 3 ментарскія сесіі па дыстрыб’юцыі, фандрайзінгу і прадзюсіраванні кіно,
- спецпрыз ад Running Turtle Company – кантракт на дыстрыб’юцыю і паказ фільма на Еўрапейскім кінарынку ў Берліне.
Прымаць удзел можна як анлайн, так і афлайн. Колькасць каманд абмежавана.
Удзел каманды каштуе 50 еўра ці 25 еўра (калі ў камандзе тры ці больш студэнты)