Учора на сайце petitions.by з’явілася петыцыя з просьбай усталяваць помнік “аднаму з галоўных сімвалаў горада Мінска і ўсёй краіны – аўтазаку”.
Гэта навошта яшчэ?
Аўтары лічаць, што “цягам апошніх гадоў гэтыя машыны былі аднымі з самых відочных на дарогах гарадоў Беларусі, у іх пабывала вельмі вялкая частка беларусаў і некаторых турыстаў краіны. Аўтазак заслугова стаў сімвалам краіны, асабліва горада Мінска”.
І дзе трэба ставіць такі помнік?
На адной з плошчаў ці, напрыклад, на Зыбіцкай. Ці на Кастрычніцкай плошчы. На сёння петыцыю падпісалі 35 чалавек.