14 і 15 ліпеня ў «Чыжоўка-Арэне» будзе два дні вялікіх рок-канцэртаў. Спачатку там выступяць брытанцы Bring Me The Horizon, а адразу за імі – амерыканцы Thirty Seconds To Mars.
Што яшчэ за Bring Me The Horizon?
Заснавалі групу ў 2004 годзе ў Шэфілдзе (Англія). Іх вакаліст – адзін з самых татуіраваных людзей у свеце. Іх музыка – адрэналінавая сумесь розных адгалінаванняў альтэрнатыўнага рока і электронікі. На рахунку калектыву пяць студыйных альбомаў, а ў Мінск яны прыедуць з шостым.
А Thirty Seconds To Mars прыязджаюць з тым самым альбомам?
Так, Джарэд Лета (у яго, калі што, ёсць «Оскар» і «Залаты глобус») прывязе ў Мінск лепшыя песні і новы альбом America, які дэбютаваў на другім радку хіт-парада «Білборд».
А пачым білеты?
Bring Me The Horizon: сядзячыя – ад 67 руб., танцпол – 67 руб., фан-зона – 97 руб.
Thirty Seconds To Mars: сядзячыя – ад 80 руб., танцпол – 107 руб., фан-зона – 137 руб.