На Старамесцкай плошчы ў Празе з’явілася мемарыяльная дошка ў гонар полацкага першадрукара Францішка Скарыны. Пра гэта амбасада Літвы ў Чэхіі паведаміла ў Twitter.
Памятны знак зроблены з бронзы чэшскім мастаком Іржы Альтманам і размешчаны на бруку на месцы друкарні, дзе Францішак Скарына ў 1517 годзе выдаў сваю першую кнігу.
1/3
— LTembassyCZ/CH (@ltembassycz) May 28, 2023
Done✅
After one year of through planning, necessary paperwork & production, we are happy to announce that a memorial plaque to our first publisher of printed books, Francysk Skaryna (1470-1522), has been installed at #Staroměstskénáměstí (Old Town Square) in #Prague pic.twitter.com/T1EptjAwK5
«Пасля года стараннага планавання, афармлення неабходных дакументаў і вытворчасці мы рады паведаміць, што на Старамесцкай плошчы ў Празе была ўсталявана мемарыяльная дошка нашаму першаму выдаўцу друкаваных кніг Францішку Скарыне (1470–1522)», – пішуць прадстаўнікі амбасады.
З асаблівасцей трэба адзначыць, што дошка размешчана люстэркава. Такім чынам, каб з дапамогай фарбы і паперы ўсе жадаючыя маглі стварыць гравюру са знакам Скарыны.
Мемарыяльны знак з’явіўся пры падтрымцы амбасады Літвы ў Чэхіі, Польскага інстытута ў Празе, а таксама дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэхіі.
Что почитать по теме: У Мінску надрукавалі ўнікальнае выданне – 500-гадовую «Біблію Францішка Скарыны»
Что почитать по теме: У Мінску плануюць выдаць адразу дзве незвычайныя кнігі пра Скарыну
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.