Беларусаў у Вільнюсе запрашаюць на «Жывую Бібліятэку»

Беларусаў у Вільнюсе запрашаюць на «Жывую Бібліятэку»
CreateCulture Group разам з арганізацыяй «Іншыя» 18 чэрвеня (Міжнародны дзень барацьбы з мовай нянавісці) запрашаюць на «Жывую Бібліятэку» ў Вільнюсе.

CreateCulture Group разам з арганізацыяй «Іншыя» 18 чэрвеня (Міжнародны дзень барацьбы з мовай нянавісці) запрашаюць на «Жывую Бібліятэку» ў Вільнюсе.

Што гэта за праект і як ён праходзіць?

Гэта міжнародны праект пра разнастайнасць у грамадстве.

На «Жывой Бібліятэцы» кнігі – гэта людзі з унікальнай гісторыяй, а чытанне – дыялог. Людзі з унікальным вопытам або ідэнтычнасцю, якія ў грамадстве ўспрымаюцца неадназначна. Праз асабістую гутарку можна задаць прамыя пытанні і скласці сваё ўласнае меркаванне пра сацыяльныя праблемы.

Як трапіць на мерапрыемства?

«Жывая Бібліятэка» пройдзе ў Вільнюсе ў нядзелю, 18 чэрвеня, у Міжнародны дзень барацьбы з мовай нянавісці.

Калі: 12:00–16:00.

Дзе: CreateCulture Space (Karmelitų g., 5).

Абавязковая рэгістрацыя па спасылцы.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

поделиться