На афіцыйным сайце Еўрапейскіх гульняў апублікавалі спіс прадметаў, з якімі не атрымаецца прайсці ў фан-зоны і на іншыя аб’екты спаборніцтваў. І вось з чым вас не прапусцяць.
Сёння ў Мінску каля Палаца спорту пачынае працаваць галоўная фан-зона Другіх Еўрапейскіх гульняў. Каб туды трапіць, вам трэба будзе прайсці асабісты дагляд: будуць правяраць, ці не праносіце вы забароненыя прадметы.
Арганізатары просяць пакідаць у запасе хаця б 30 хвілін і з разуменнем ставіцца да таго, што забароненыя да праносу прадметы трэба будзе пакідаць у камеры захоўвання.
Што нельга праносіць у фан-зоны?
- Спартыўны інвентар;
- дарожныя сумкі;
- дзіцячыя калыскі;
- маскі, якія закрываюць твар;
- хатніх жывёл (акрамя сабак-павадыроў у намордніках і на павадках);
- сцягі і банеры памерам больш за 2x1,5 м;
- прадметы, памеры якіх перавышаюць параметры 40x40x45 см;
- цыгарэты, запалкі, запальніцы, піратэхніку;
- зброю і яе муляжы (сюды адносяцца і цацкі, падобныя на зброю);
- беспілотныя лятальныя апараты;
- непразрыстую тару для вады: тэрмасы, пляшкі, тамблеры;
- скейты, самакаты;
- сэлфі-палкі;
- прадукты і напіткі;
- фотаапараты са зменным аб’ектывам даўжынёй не больш за 150 мм або дыяметрам не больш за 90 мм;
- лазерныя прылады, якія фарбуюць рэчы.
Увесь спіс прадметаў, з якімі вас не прапусціць ахова, глядзіце тут.
Перадрук матэрыялаў CityDog.by магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі.
Падрабязнасці тут.