З 9 студзеня ў Беларусі будзе дзейнічаць забарона на ўвоз і продаж двух сродкаў для мыцця брэнда Washing Tone, вырабленых магілёўскай кампаніяй «Сэльвін-Про». Адпаведнае прадпісанне выдаў Дзяржстандарт па выніках праверкі, інфармацыя пра гэта з’явілася ў абноўленым рэестры небяспечнай прадукцыі.
Пад забарону трапілі мыйны сінтэтычны парашкападобны сродак Washing Tone «Універсал Аўтамат» і вадкі сродак для мыцця Washing Tone «Універсальны Гель».
Падчас праверкі спецыялісты ўстанавілі, што ў маркіроўцы пазначана прызначэнне «для выкарыстання ў пральных машынах усіх тыпаў». Аднак фактычныя характарыстыкі прадукцыі гэтаму не адпавядаюць.

Забароненыя сродкі для мыцця. Фото: Danger.gskp.by.
Па даных Дзяржстандарта, перавышэнне ўзроўню пенаўтварэння «не выключае рызыку бяспечнага прымянення» такіх сродкаў у пральных машынах з франтальнай загрузкай. Менавіта гэта стала падставай для прызнання прадукцыі небяспечнай і яе забароны на тэрыторыі краіны.
Характэрна, што прадукцыю гэтага вытворцы ўжо раней уключалі ў рэестр небяспечнай і забаранялі да продажу ў Беларусі.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці здесь.
















