Выдавецтва «Янушкевіч» аб’явіла ў сваім інстаграм-акаўнце, што з 28 кастрычніка па 6 лістапада можна аформіць папярэдні заказ на тры кнігі трылогіі (або толькі на трэці том) Яраслава Гжэндовіча.
Гаворка ідзе пра тры тамы «Гаспадар ледзянога саду» польскага пісьменніка Яраслава Гжэндовіча, які выдавецтва выдала па-беларуску.
«Ашаламляльныя сваёй маштабнасцю і эстэтыкай творы Яраслава Гжэндовіча – найлепшы ўзор сучаснай польскай фантастыкі, якая хуткімі тэмпамі здабывае новых адданых прыхільнікаў па ўсім свеце», – піша пра выданне каманда «Янушкевіча».
Дарэчы, на папярэдні заказ дзейнічае зніжаная цана: усе тры кнігі –159,9 зл. замест 169,9; трэці том – 54,90 зл. замест 59,90.
Аформіць заказ можна на сайце knihauka.com у раздзеле Preorder, а старт продажаў прызначаны на 8 лістапада.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.