У чацвер, 27 красавіка, у Варшаве пройдзе воркшоп па новых тэхналогіях для мастакоў. Уваход вольны, трэба толькі зарэгістравацца.
Праект Augmentika працягвае серыю воркшопаў па новых тэхналогіях для мастакоў.
На майстар-класе раскажуць, як выкарыстоўваць папулярныя нейрасеткі, такія як Midjourney i Stable Diffusion, для генерацыі малюнкаў. Растлумачаць, як правільна скласці промпт і атрымаць якасны вынік, а не карцінку-галюцынацыю.
Для ўдзелу не патрабуюцца веды тэхналогій ці праграмавання.
Для каго: мастакі, творцы, арт-даследчыкі і іншыя.
Калі: 27 красавіка, 18:00.
Дзе: Музей вольнай Беларусі (ul. Foksal, 11).
Лектары:
- Сяргей Келер – прафесійны інжынер-праграміст, менеджар па прадуктах, заснавальнік кампаніі Gosu.team, які мае багаты досвед працы з нейрасеткамі.
- Глеб Бурнашаў – мастак, фатограф, перформер, якi стварае працы на вострыя сацыяльныя тэмы i працуе з відэа, інсталяцыямі і генератыўным мастацтвам.
Спасылка на рэгістрацыю.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.