У сераду, 29 мая, вас запрашаюць прыняць удзел у майстар-класе па вырабе аўтарскіх паштовак у тэхніцы “выцінанка”. Яго правядзе мастачка, народная майстар Беларусі, аўтарка кніг па выцінанцы Наталля Сухая.
Хто запрашае?
“Будзьма беларусамі!” і Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры. Майстар-клас пройдзе ў рамках цыкла майстар-класаў “Беларускія рамёствы. Традыцыі і сучаснасць”.
А хто такая Наталля Сухая?
Мастачка, народная майстар Беларусі, удзельніца шматлікіх выстаў і аўтарка кніг па выцінанцы. Яе творы знаходзяцца ў музеях і прыватных калекцыях Беларусі, Украіны, Літвы, Швецыі ды іншых краін Еўропы.
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2019/05_may/28_17605/vycinanka_CD.jpg)
Калі і дзе пройдзе майстар-клас?
Майстар-клас адбудзецца 29 мая ў 18:00 у Літаратурным музее Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, 7а).
Уваход каштуе 20 рублёў. Абавязкова трэба прайсці рэгістрацыю на майстар-клас. Даведкі праз тэлефон/Viber/Telegram +375 29 269 45 87.