Івэнты, якія арганізатары Vulica Brazil раяць наведаць мінчанам і гасцям.
Аўторак, 6 жніўня
Што: варкшоп для спецыялістаў па урбаністыцы ад бразільскага архітэктара Lourenço Gimenes. Гэта будзе праца над генпланам і урбан-аб’ектамі Vulica Brasil.
Будуць абмяркоўваць праекты, арт-аб’екты, каб вызначыць самыя эфектыўныя ідэі, што будуць рэалізаваныя ў рамках фэсту.
Дзе, калі: Ok16 (вул. Кастрычніцкая, 16), 19:00–22:00.
Серада, 7 жніўня
Што: кінапаказ стужкі пра бразільскіх фотамастакоў “Image Makers: Выявы адсутнасці”.
Адкрыццё кінафотавыставы, адкрытая дыскусія на тэму крэатыўнага фота.
Дзе, калі: “Корпус” (пр-т Машэрава, 9), 20:00.
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2019/08_august/06_18335/5.jpg)
Пятніца, 9 жніўня
Што: другі этап варкшопа для спецыялістаў па урбаністыцы ў закрытым фармаце ад бразільскага архітэктара Lourenço Gimenes.
Акрамя іншага, будуць разбірацца тэмы, якія датычацца глабальных пытанняў вуліцы: навігацыя, асвятленне, утылізацыя смецця і экалагізацыя.
Дзе, калі: Lo-Fi Customs (вул. Кастрычніцкая, 16/3), 19:00–22:00.
Субота, 10 жніўня
Што: оўпэн-эйр на Vulica Brasil
Закрыццё фестывалю. Выступяць Botanic Project, Shuma і Dee Tree. Галоўным элементам свята стане грандыёзны «аўдыявізуальны блокбастар» – карнавальнае шэсце.
Дзе, калі: пешаходная вуліца Кастрычніцкая, з 12:00 гадзін.
Фота: Vulica Brazil.