Выпускнікоў, выкладчыкаў і студэнтаў факультэта філасофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якія апынуліся за мяжой, запрашаюць на дзень сустрэчы ў Варшаве.
Калі: 13 мая з 15:30 да 23:00.
Дзе: Беларускі моладзевы хаб (пл. Канстытуцыі, 6, Варшава).
Што будзе: агульная сустрэча, нетворкінг, прафесійныя і прыватныя размовы ў прыязнай атмасферы пад кілішак віна.
Як трапіць: зарэгістравацца па спасылцы.
Удзел у мерапрыемстве цалкам бясплатны і адкрыты для ўсіх, хто вучыцца, вучыўся ці выкладаў на ФФСН БДУ, але мерапрыемства можна падтрымаць данатам. Сабраныя грошы пойдуць на тэхнічныя выдаткі і фуршэт для ўдзельнікаў.