Расказваем пра два мерапрыемствы, у якіх могуць паўдзельнічаць беларускія творцы, звязаныя з літаратурай: фэст PRADMOVA і літаратурная прэмія імя Максіма Багдановіча «Дэбют».
Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA
Арганізатары запрашаюць да ўдзелу пісьменнікаў, рэдактараў, выдаўцоў, музыкаў, дызайнераў. Фэст пройдзе ў верасні і кастрычніку ў анлайн-фармацеі адразу ў трох краінах: Літве, Польшчы і Грузіі.
Дэдлайн падачы заявак – 21 жніўня.
Літаратурная прэмія імя Максіма Багдановіча «Дэбют»
Прыняць удзел у конкурсе могуць аўтары дэбютных кніг паэзіі ці прозы, перакладчыкі кніг, выдадзеных у 2021-2022 гадах у папяровым ці электронным фарматах, пры ўмове, што на момант публікацыі ім не было 35 гадоў.
Лаўрэатаў вызначаць у намінацыях:
- «Паэзія»,
- «Проза»,
- «Мастацкі пераклад».
Дэдлайн падачы заявак – 16 жніўня.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.