Ініцыятыва «Кніжны воз», якая займаецца агучкай кніг па-беларуску, на днях прэзентавала беларускую аўдыякнігу пра сусветна вядомага мядзведзіка, гісторыю якога напісаў А. А. Мілн. Беларускі мядзведзь мае імя Віня-Пых, а прозвішча – Міхневіч. Дарэчы, Кристофер Робин у беларускім перакладзе завецца Крыштусь Родзька.
«Віня-Пых» – першая кніга прыгодаў пра Віня-Пыха, напісаная ў 1926 годзе
Кніга была перакладзена на больш чым 30 моў. На беларускую мову кніжка была перакладзена ў 2003 годзе, але з прычыны доўгай працэдуры набывання аўтарскіх правоў на выданне ў форме кніжкі выйшла толькі ў 2007 годзе накладам у 2000 асобнікаў. Пераклаў на беларускую яе Віталь Воранаў.
Аўдыякніга па-беларуску выходзіць у кастрычніку 2022 года, амаль праз 100 гадоў пасля напісання арыгінала твора
У дакументальным фільме пра агучку Віня-Пыха аўтары праекта паказваюць сам працэс агучкі, расказваюць і пра тэхнічныя акалічнасці, і пра асаблівасці перакладу на родную мову.
– Да нас у рукі трапіла сусветна вядомая гісторыя пра Віні. Віня-Пых па-беларуску, Мэдвідэк Пу па-чэшску, Кубусь Пухатэк па-польску і яшчэ безліч варыяцый, – расказваюць аўтары. – Мы захапіліся, перакладчык Віталь Воранаў здабыў для нас сапраўдны друкаваны варыянт выдання – і праца закіпела.
Паслухаць аўдыякнігу можна бясплатна тут
Фота: Lohvinau.by.