Ювелірны брэнд Belaruskicry выпусціў новую калекцыю пра беларускую вёску

Ювелірны брэнд выпусціў новую калекцыю пад назвай VЁSKA і паказаў яе ў сваім інстаграме. У ёй срэбныя ўпрыгажэнні «Паміж Дажынкамі і Дзядамі», прысвечаныя беларускай вёсцы.

Ювелірны брэнд выпусціў новую калекцыю пад назвай VЁSKA і паказаў яе ў сваім інстаграме. У ёй срэбныя ўпрыгажэнні «Паміж Дажынкамі і Дзядамі», прысвечаныя беларускай вёсцы.

Стваральнікі калекцыі пішуць, што ў гэтым праекце ім дапамог Андрэй з вёскі – тыктокер з яркім і пазітыўным кантэнтам. Андрэй шмат падарожнічаў, але заўсёды вяртаецца ў родную вёску, дзе яго ведаюць усе. Яго гісторыя – гэта сумесь традыцый і сучаснасці.

Аўтары таксама ўклалі ў працу часцінку сваіх асабістых успамінаў, таму калекцыя VЁSKA аб’ядноўвае ў сабе не толькі класічныя вясковыя сімвалы. Упрыгажэнні адлюстроўваюць тое, як стваральнікаў называлі бабулі і дзядулі, а таксама сучасныя элементы, якія могуць вяртаць нас у дзяцінства.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Минск #Беларусь
поделиться