У цэнтры Мінска адкрылі велагіпермаркет. Што там ёсць?

У цэнтры Мінска адкрылі велагіпермаркет. Што там ёсць?
У цэнтры Мінска, у адным з былых карпусоў завода «Гарызонт», адкрылі велагіпермаркет Sprint плошчай у 2500 квадратных метраў.

У цэнтры Мінска, у адным з былых карпусоў завода «Гарызонт», адкрылі велагіпермаркет Sprint плошчай у 2500 квадратных метраў.

Што адрознівае велагіпермаркет ад таго, што ўжо ёсць?

Гаспадыня Sprint Надзея Рымша расказала, што хоча заснаваць на аснове велагіпермаркета веласіпеднае кам’юніці, якое актыўна ўдзейнічала б у веларуху і спрыяла б паляпшэнню інфраструктуры Мінска.

– Мая мэта – стварыць велацэнтр, дзе веласіпедыст зможа задаволіць у адным месцы ўсе свае велапатрэбы: набыць веласіпед ці любы велааксесуар або адрамантаваць свайго веласябра, – кажа Надзея Рымша. – Я ўпэўнена, што ў нашай краме сваю рэч змогуць знайсці самыя розныя людзі ў залежнасці ад іх патрэб, густу, узросту і бюджэту.

Усе супрацоўнікі велагіпермаркета – веласіпедысты: для іх камфорту ў Sprint размясцілі гардэроб з душам, перад будынкам усталявалі веластаянку. У Sprint ёсць свая веламайстэрня, якая абслугоўвае не толькі пакупнікоў, але і ўсіх веласіпедыстаў.

А што там можна набыць?

Зараз у краме прапануюць веласіпеды 10 марак (айчынны Aist, расійскія Format і Forward, тайваньскі Stinger, нямецкі Cube, амерыканскі Trek ды іншыя). У перспектыве колькасць брэндаў павінна павялічыцца да 25.

Набыць можна розныя тыпы веласіпедаў: гарадскі, шасэйны, трэйлавы, крос-кантры, гібрыдны, круізёр, BMX, электравеласіпед і нават самакат.

На першым паверсе размясцілі дзіцячы аддзел: тут ёсць веласіпеды, бегавелы і велааксесуары (напрыклад, шлемы) для маленькіх пакупнікоў.

І яшчэ: вы можаце пратэсціраваць веласіпед наўпрост у велагіпермаркеце

На другім паверсе Sprint займае вельмі прасторнае памяшканне: гэта адмысловасць дазволіць кліентам тэсціраваць веласіпеды наўпрост у гандлёвай залі, каб зразумець, ці пасуе веласіпед па габарытах і канструкцыі.

 

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Фото: Велагіпермаркет Sprint.

поделиться