Кампанія velcom | A1 завяршыла праект па паляпшэнні якасці мабільнай сувязі на трох ключавых чыгуначных напрамках. Да адкрыцця Еўрапейскіх гульняў там будзе наладжана высокая якасць галасавых выклікаў і інтэрнэту, піша прэс-служба аператара.
Для гэтага кампанія velcom | A1 пабудавала 27 базавых станцый і прыняла ўдзел у будаўніцтве яшчэ 11 аб’ектаў для сумеснага выкарыстання з іншым аператарам мабільнай сувязі.
На якіх кірунках палепшыцца мабільная і інтэрнэт-сувязь?
Асноўныя работы па рэалізацыі праекта датычацца трох ключавых чыгуначных напрамкаў краіны:
- Брэст – Баранавічы – Мінск – Орша – мяжа з Расійскай Федэрацыяй
- Гомель – Жлобін – Бабруйск – Асіповічы – Мінск – Маладзечна – Смаргонь – Гудагай
- Жлобін – Рагачоў – Магілёў – Орша – Віцебск – Езярышча
Чаму менавіта гэтыя ўчасткі?
Таму што яны – частка агульнаеўрапейскай сістэмы транспартных зносін, якая аб’ядноўвае прыярытэтныя напрамкі на кантыненце. Першы, напрыклад, аб’ядноўвае буйныя еўрапейскія гарады (Берлін – Варшава – Мінск – Масква – Ніжні Ноўгарад), а другі звязвае Фінляндыю, Літву, Расію, Беларусь, Украіну, Малдову, Румынію, Балгарыю і Грэцыю.
Але змены заўважаць і жыхары гарадоў і вёсак, якія знаходзяцца ў зоне дзеяння новых базавых станцый: якасць сувязі velcom | A1 у іх таксама значна палепшыцца.
Перадрук матэрыялаў CityDog.by магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.