Інтэрнацыянальная каманда тэатральных дзеячаў у межах праекта belarusplays.online запрашае на двухдзённыя анлайн-чытанні сучасных беларускіх п’ес у перакладзе на англійскую мову – 22 і 23 лютага.
Што за праект
Belarusplays.online – лічбавая платформа, якая прэзентуе сучасную беларускую драматургію на розных мовах. Пілотная версія праекта – гэта 5 п’ес, напісаных жанчынамі, у перакладзе на англійскую.
Што будзе на чытаннях
Гэтыя 5 п’ес прачытаюць прафесійныя тэатральныя дзеячы з 5 розных краін на англійскай мове.
22 лютага
- «Карцінкі, відэа і ўсё астатняе» Веры Главінскай, чытае Арэлі Імбэр (Францыя).
- «Любое месца, дзе засталіся сляды» Марыі Бяльковіч, чытае Сібіла Мэенберг (Вялікабрытанія).
23 лютага
- «Шкура» Алёны Іванюшанка, чытаюць Аляксандра Срока і Паліна Дабравольская (Польшча/Беларусь).
- «Гаргоны» Касі Чэкатоўскай, чытае Сісі Папатанасіу (Грэцыя).
- «Усё нармальна» Улады Хмель, чытаюць Молі Сэвідж і Трына Скот (MTU Cork School of Music, Ірландыя).
Калі: 22 и 23 лютага, 16:00 (па Мінску).
Як трапіць: чытанні адбудуцца анлайн, трэба зарэгістравацца.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.