У Мінску шукаюць мужчыну, які, магчыма, вечарам 19 сакавіка ўкраў у адной з кавярань Мінска стульчак з чырвонага дрэва ручной работы за 180 еўра, піша сайт ГУУС Мінгарвыканкама.
Меркаваны выкрадальнік з будучых падручнікаў для злодзеяў быў апрануты ў доўгае чорнае паліто і цёмныя штаны. На выгляд яму 25-30 гадоў.
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2019/04_april/15_17182/1.jpg)
У міліцыі просяць паведаміць, калі вы раптам пазналі выяўленага на фота мужчыну альбо маеце нейкую інфармацыю пра яго месцазнаходжанне. Звяртацца можна ў Савецкае РУУС (зав. Я. Коласа, 3) ці па тэлефонах+375 29 898 99 61, +375 17 239 67 83, +375 17 292 02 02 або 102.
Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.
Фото: ГУВД.