17 снежня можна даведацца пра магчымасці ўдзелу ў праграме прафесійных паездак ад Гётэ-Інстытута падчас анлайн-прэзентацыі.
На мерапрыемстве арганізатары раскажуць пра ўмовы ўдзелу, магчымасці стажыровак, а таксама адкажуць на пытанні ўдзельнікаў.
Прэзентацыя адбудзецца ў фармаце Zoom-вэбінара, што дазваляе далучыцца ананімна. Пытанні можна пакінуць загадзя ў форме рэгістрацыі, якая адкрыта да 16 снежня ўключна. Зарэгістравацца можна тут.
Калі: 17 снежня ў 18:00 па Мінску.
А хто гэта арганізоўвае?
MOST – гэта праграма, якая падтрымлівае прафесійныя паездкі беларусаў у краіны Еўрапейскага саюза. Удзельнікі могуць прайсці стажыроўкі ў партнёрскіх арганізацыях, удзельнічаць у канферэнцыях і трэнінгах, а таксама наладжваць прафесійныя кантакты.
Праграма дзейнічае да вясны 2027 года, і заяўкі прымаюцца бесперапынна.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.