Праект «Традыцыйны строй» выпусціў першую частку зборніка, куды ўвайшлі кампазіцыі, створаныя адмыслова для відэаролікаў праекта Tradycyjny Stroj. Асновай для напісання аўтарскіх электронных саўндтрэкаў сталі беларускія аўтэнтычныя спевы, найгрышы з розных мясцовасцей Беларусі, адкуль паходзяць строі.
Што за праект
Праект «Традыцыйны строй» – першая віртуальная энцыклапедыя народных строяў Беларусі. Праект накіраваны на відэафіксацыю аўтэнтычных рэгіянальных строяў Беларусі.
Як адзначылі аўтары праекта, электронныя саўндтрэкі, якія гучаць у кожным відэа, ставараліся пад асабісты строй. Усяго ў першым зборніку 12 кампазіцый. Над ім працавалі кампазітары, фольк-калектывы і музыкі:
- Sneguole,
- гурт «Калыханка»,
- гурт «Хатовічы»,
- Віктар Паўлючэня,
- Андрэй Еўдакімаў,
- @dahmusicofficial,
- @diamosroll,
- @vurajband,
- @astrouna.folk.songs,
- @cherryvata_band,
- @douhushau.
Альбом даступны на ўсіх лічбавых платформах, слухаць тут.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.