Прапагандысты расказалі пра пачатак прызыву ў беларускую армію, але нешта пайшло не так

Прапагандысты расказалі пра пачатак прызыву ў беларускую армію, але нешта пайшло не так
Учора прапагандысцкі канал, блізкі да сілавых структур, напісаў пра пачатак прызыву ў войска. Пікантнасць шараговаму пасту надало тое, што ў якасці ілюстрацыі аўтары выкарысталі фота вядомага актывіста. Да таго ж фота было зроблена для легендарнай беларускамоўнай газеты, якую цяпер беларускія ўлады прызналі экстрэмісцкім фармаваннем.

Іван Шыла – другі злева.

На камічную сітуацыю звярнуў увагу у твітары Іван Шыла: «Працую мадэллю ў прапагандыстаў». Зараз Іван – бізнесмэн, а раней малады чалавек быў актывістам, сябрам папулярнай моладзевай арганізацыі, што цяпер прызнана экстрэмісцкім фармаваннем у Беларусі. Свой прызыў у войска Шыла называў палітычна матываваным імкненнем ізаляваць яго ў вайсковай частцы, але тады яго служба шырока асвятлялася ў незалежных СМІ.

Як расказвае Шыла, гэта фота было зроблена ў 2009 годзе падчас прысягі, калі ён служыў у войсках СПА. Фотаздымак рабіла фатографка Юлія Дарашкевіч для самага папулярнага беларускамоўнага медыя, якое цяпер таксама прызнанае экстрэмісцкім фармаваннем.

Іван кажа, што не моцна здзіўлены сітуацыяй – раней гэта фота ўжо выкарыстоўвалася на сайце Мінабароны. Пра саму службу ў арміі Іван дадае: «Армія навучыла многаму: базавым сацыяльням навыкам жыцця ў закрытым мужчынскім калектыве з іерархіяй, прыборцы (але гэта не звязана з тым, что цяпер я займаюся клінінгам). А таксама падману і маніпуляцыі – без гэтага ніяк. А вось вайсковай навуцы не навучыла».

#Беларусь
поделиться