У Вільнюсе знайшлі рукапісы, якія могуць належаць Кастусю Каліноўскаму (фота)

У Вільнюсе знайшлі рукапісы, якія могуць належаць Кастусю Каліноўскаму (фота)
Падчас працы ў Нацыянальным музеі Літвы беларускі гісторык, прафесар Алесь Смалянчук знайшоў новыя беларускамоўныя тэксты, якія могуць належаць Кастусю Каліноўскаму. Пра гэта прафесар паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook.

«Тыдзень даследчай працы ў бібліятэках і музеях Вільні аказаўся плённым. У фондах Нацыянальнага музея Літвы сярод матэрыялаў Літоўскага правінцыяльнага камітэта знойдзена некалькі беларускамоўных тэкстаў відавочна з асяроддзя Кастуся Каліноўскага. Почырк некаторых (“Do Ciabie swiaty ojcza...”, чатырохрадкоўе на адвароце шостага нумара “Мужыцкай праўды”) падобны на почырк Каліноўскага.

Да гэтага варта дадаць тэкст ненадрукаванага нумара “Мужыцкай праўды”, які быў апублікаваны ў гадавіку Homo Historicus, 2019. Гэты рукапіс таксама знаходзіцца ў фондах НМЛ, – напісаў Алесь Смалянчук і дадаў: – Нават павярхоўны прагляд дакументаў наводзіць на думку, што прынамсі іх частка належала асабіста Кастусю Каліноўскаму.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Фота: facebook.com.

поделиться