Нешта новенькае. У Расіі зноў няправільна напісалі назву Беларусі

Нешта новенькае. У Расіі зноў няправільна напісалі назву Беларусі
У Якуцку назву базару ў самым цэнтры горада напісалі з дзіўным словам “Беларуссия”. Як піша мясцовае выданне Sakhaday, так арганізатары вырашылі спрэчку: правільна пісаць “Беларусь” ці “Белоруссия”.

У Якуцку назву базару ў самым цэнтры горада напісалі з дзіўным словам “Беларуссия”. Як піша мясцовае выданне Sakhaday, так арганізатары вырашылі спрэчку: правільна пісаць “Беларусь” ці “Белоруссия”.

У Расіі пытанне па напісанні назвы нашай краіны няпростае – лінгвісты часта спрачаюцца на гэты конт, піша выданне. Яшчэ ў 2009 годзе журналісты папрасілі Дзмітрыя Мядзведзева называць краіну правільна. 

“Восем літар, чацвёртая “а”, на канцы – мяккі знак”, – нагадалі яму. Ён паабяцаў разабрацца, але, як бачыце, да гэтага часу не разабраўся.

 

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Фото: sakhaday.ru.

поделиться